Джавані Амброзіа

Джавані Амброзіа (італ.: Giovanni Ambrosio), да прыняцця каталіцтва Гульельма Эбрэа да Пезара (італ.: Guglielmo Ebreo da Pesaro, літаральна «Гульельма Яўрэй з Пезара»; каля 1420, Пезара — 1484, Фларэнцыя) — італьянскі харэограф, майстар танца і кампазітар эпохі Адраджэння. Належаў да рыцарскага ордэна Залатой Шпоры, або «Залатога воінства» (лац.: Ordo Militia Aurata).

Джавані Амброзіа
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння каля 1420[1]
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 21 красавіка 1484
Месца смерці
Музычная дзейнасць
Педагог Domenico da Piacenza[d]
Прафесіі харэограф, танцор, кампазітар

Біяграфія правіць

У 1440-х гадах вучыўся ў Даменіка з П’ячэнцы (ён жа Даменіка з Ферары), згаданы ў кнізе апошняга Liber ballorum (1460).

У перыяд паміж кастрычнікам 1463 года і маем 1465 года Гульельма, відаць, звярнуўся з іудаізму ў каталіцызм і прыняў імя Джавані Амброзіа. Гульельма зрабіў гэта пад уплывам свайго заступніка, які адрозніваўся пабожнасцю, кандацьера Алесандра Сфорцы (кіраўніка горада Пезара і брата Франчэска Сфорцы). У гонар Джынеўры Сфорцы, дачкі Алесандра, Джавані Амброзія склаў бас-данс.

У 1465 годзе пераехаў у Мілан, дзе займаўся падрыхтоўкай урачыстасцей да намечанага вяселля Элеаноры Арагонскай і герцага Бары (трэцяга сына Франчэска Сфорцы).

Верагодна, Алесандра Сфорца таксама спрыяў таму, каб Джавані Амброзіа атрымаў ад імператара Фрыдрыха III пасвячэнне ў рыцары ў 1469 годзе і стаў, як і яго настаўнік Даменіка з П’ячэнцы, кавалерам ордэна Залатой Шпоры.

Служыў пры дварах найбольш уплывовых манархаў у Італіі эпохі Адраджэння (такіх як Ларэнца Медычы) — у Неапалі, Урбіна, Мілане і Ферары.

Зноскі