Джавані Бакаці
італьянскі мастак
Джавані Бакаці (італ.: Giovanni Boccati; каля 1420, Камерына — 1487) — італьянскі мастак, таксама вядомы пад імёнамі Бакаціс, або Баката да Камерына.
Джавані Бакаці | |
---|---|
Дата нараджэння | 1420[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1487 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Umbrian school[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Разам з Джавані Анджэла д’Антоніа працаваў у 1443 годзе ў Фларэнцыі ў ў майстэрні Фра Філіпа Ліпі. Працаваў ва Умбрыі. Прыняў грамадзянства Перуджы ў 1445 годзе. У 1467 годзе па заказе Федэрыга III Монтэфельтра выконваў фрэскавы роспіс новага герцагскага палаца ва Урбіна.
У ранняй творчасці адчуваецца ўплыў Ліпі, Фра Анджэліка, Учэла. Пазней — Даменіка дзі Бартола.
Апошні раз згадваецца ў дакументах у 1480 годзе.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Giovanni (di Piermatto) Boccati // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ mutualart.com — 2008.