Джавані Карнавалі

Джавані Карнавалі, вядомы таксама як Піч’ё (іт. Piccio — Малыш) (іт. Giovanni Carnovali; 29 верасня 1804, Мантэрын-Вальтравалья, Аўстрыйская імперыя — 5 ліпеня 1873, каля Крэмоны) — італьянскі жывапісец ламбардскай школы.

Джавані Карнавалі
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 верасня 1804(1804-09-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1873(1873-07-05)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 12-гадовага ўзросту (1813) навучаўся ў Акадэміі Карара ў Бергама пад кіраўніцтвам Джузэпэ Дыёці, паслядоўніка творчасці П. Батоні. Дыёці адразу ж прызнаў прыродны талент свайго маладога вучня. Неўзабаве пасля акадэмічнай падрыхтоўкі Карнавалі адышоў ад строгага неакласіцызму і звярнуўся да фігуратыўных традыцый XVI—XVII стагоддзяў, якія ён інтэрпрэтаваў з вялікай выразнай свабодай, асабліва ў галіне партрэтнага жывапісу. Яго дэбют адбыўся ў 1826 годзе на выставе ў Акадэміі Карара, прадстаўленай працай на рэлігійную тэму.

Працаваў у Бергама, Крэмоне, Мілане. Шмат падарожнічаў пешшу са сваім сябрам, вучнем Дыёці, Дж. Трэкурам, наведаўшы Рым (1831, 1847), Венецыю, Парму, Неапаль (1855). У 1840-я быў у Францыі і Швейцарыі, дзе пазнаёміўся з творчасцю майстроў барбізонскай школы, Каро, А. Калама.

Знаходзіўся пад уплывам работ Карэджа, Андрэа Апіяні і майстроў французскага мастацтва.

Патануў 5 ліпеня 1873 у ваколіцах паселішча Кальтара ў рацэ По, каля Крэмоны.

Зноскі