Джавані Санці

Джавані Санці (італ.: Giovanni Santi; 1435 — 1 жніўня 1494) — італьянскі жывапісец і дэкаратар, бацька Рафаэля Санці. Джавані Санці нарадзіўся ў муніцыпалітэце Урбіна. Некаторы час быў даволі паспяховым прадпрымальнікам, пасля вучыўся маляванню ў П'ера дэла Франчэска. Таксама ёсць здагадка, што Джавані быў асістэнтам і сябрам у іншага вядомага мастака Мелоцы дзі Форлі. Пазней Джавані стаў прыдворным мастаком у герцага Урбіна Федэрыга да Мантэфельтра і чымсьці накшталт міністра асветы яго спадчынніка Гвідабальда. Ім былі створаны некалькі алтарных карцін, якія захоўваюцца ў цяперашні час у Берлінскім музеі, нацыянальнай галерэі Лондана, музеі выяўленчых мастацтваў Будапешта, і іншых музеях.

Джавані Санці
Giovanni Santi
Фатаграфія
Хрыстос, якого падтрымліваюць два анёла
Імя пры нараджэнні Giovanni Santi
Дата нараджэння не раней за 1440 і не пазней за 1445
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1494[2][3][4]
Месца смерці
Дзеці Рафаэль Санці
Род дзейнасці мастак, паэт, мастацтвазнавец
Жанр партрэт
Уплыў П'ера дэла Франчэска, Мелоца да Форлі
Уплыў на Рафаэль Санці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line Праверана 21 кастрычніка 2021.
  2. Web umenia Праверана 7 красавіка 2018.
  3. Howe E. D. Giovanni Santi // Santi, Giovanni // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T075875
  4. Cova P. SANTI, Giovanni // Dizionario Biografico degli Italiani — 2017. — Vol. 90.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119006561 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць