Джакарта
Джака́рта (індан.: Jakarta, яв.: Jakarta) (раней Батавія, а таксама Джаякарта) — асаблівая сталічная акруга, сталіца і найбуйнейшы горад Інданезіі. Джакарта з’яўляецца эканамічным, культурным і палітычны цэнтрам краіны. Гэта самы густанаселены горад у Інданезіі і Паўднёва-Усходняй Азіі і трынацаты па велічыні горад у свеце. Джакарта пазначана як глабальны горад у спісе глабальных і сусветных гарадоў даследчай групы ў 2008 годзе[3]. Размешчана на паўночным захадзе ўзбярэжжа вострава Ява пры ўпадзенні ракі Чылівунг (Гартуй Бесар) у Яванскае мора.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Плошча 664 км² (у тым ліку групу астравоў Пула-Серыбу). Насельніцтва 9,58 млн чалавек[4] (2010). Шчыльнасць насельніцтва 19337 чалавек на кв. км. Рэлігійны склад: 85,5 % — мусульмане, 5,2 % — пратэстанты, 4,8 % — каталікі, 3,5 % — будысты, 1 % — індуісты.
Заснаваны ў IV стагоддзі горад стаў важным портам для гандлю Каралеўства Сундэ. Горад быў дэ-факта сталіцай Галандскай Ост-Індыі, калі ён быў вядомы як «Батавія», і зараз існуе ў якасці сталіцы Інданезіі з моманту здабыцця ёй незалежнасці ў 1945 годзе.
Горад з’яўляецца месцам Сакратарыята АСЕАН. Джакарта абслугоўваецца міжнароднымі аэрапартамі, як то Сукарна-Хата, Халім Перданакусума і Танджунг-Прыок, а таксама звязаны сеткай міжгароднай і прыгараднай чыгункі і абслугоўваецца некалькімі аўтобуснымі маршрутамі.
Геаграфія
правіцьДжакарта размешчана на паўночна-заходнім узбярэжжы вострава Ява, у заліва Джакарты Яванскага мора. У паўночнай частцы тэрыторыя Джакарты — роўная паверхня, прыблізна на 8 метраў вышэй за ўзровень мора. У прыватнасці гэта з’яўляецца прычынай прыватных затапленняў. У паўднёвых частках тэрыторыя горада ўзгорыстая. Праз Джакарту працякае каля 13 рэк, большасць з іх цячэ праз пагорыстыя паўднёвыя часткі горада і ўпадае на поўначы ў Яванскае мора. Найбольш значная рака — Чылівунг, якая дзеліць горад на заходні і ўсходні раёны. Горад мяжуе з правінцыяй Заходняя Ява на ўсходзе, і з правінцыяй Бантэн на захадзе. Тэрыторыя архіпелага «Тысячы астравоў», якія адміністрацыйна падпарадкоўваюцца Джакарце, знаходзіцца ў аднайменным заліве паўночней ад асноўнай часткі горада.
Гісторыя
правіцьДакаланіяльны час
правіцьВобласць у раёне сучаснай Джакарты была ў IV стагоддзі часткай сундаўскага царства Таруманага, аднаго з найстарэйшых індуісцкіх каралеўстваў у Інданезіі[5]. Пасля знікнення каралеўства, яго тэрыторыі, уключаючы раён Джакарты, сталі часткай Каралеўства Сундэ. З VII да пачатку XIII стагоддзя месца, што было портам Сундэ знаходзілася ў сферы ўплыву Шрывіджайскай марской імперыі. Паводле дадзеных кітайскай крыніцы, Чу-Фан-Чы, якая была напісана прыблізна ў 1200 годзе, на пачатку XIII стагоддзя Шрывіджая яшчэ кіравала Суматрай, Малайскім паўвостравам і заходняй часткай Явы. Гэтая ж крыніца паведамляе, што порт Сундэ, з’яўляючыся стратэгічным пунктам, квітнеў, бо перац, які вырошчваўся тут, быў адным з лепшых па якасці. Людзі працавалі ў асноўным у сельскай гаспадарцы, а іх дамы былі пабудаваныя на драўляных слупах[6]. Гавань вядомая як Сунда Кепала ў XIV стагоддзі стала асноўным гандлёвым портам на каралеўства.
Першы еўрапейскі флот з’явіўся ў мясцовасці ў 1513 годзе, калі чатыры партугальскія караблі, якія плылі з Малакі, падайшлі да берага, шукаючы шляхі для спецыяў[7]. Сундскае каралеўства склала дамову на саюз з Партугаліяй, дазваляючы партугальцам пабудаваць порт у 1522 годзе для таго, каб абараніць каралеўства ад мацнеючага Султаната Дэмак з цэнтральнай Явы[8]. Аднак, у 1527 годзе, Фатагіла, дэмакаўскі генерал напаў і захапіў Сунда Кепала, выцяснуўшы партугальскаў з горада. Горад быў перайменаваны ў Джакарту[8] і стаў сталіцай Султаната Бантэн, які пазней стаў асноўным гандлёвым цэнтрам у Паўднёва-Усходняй Азіі.
Пры пасярэдніцтве прынцам Джаявікарты з Бантэнаўскага Султаната ў 1596 годзе галандскія караблі прыбылі ў Джакарту. У 1602 годзе да горада зрабіла свой першы рэйс англійская Ост-Індскай кампанія пад камандаваннем сера Джэймса Ланкастэра, прыбыўшага ў правінцыю Ачэх і даплыўшага да Бантэну, дзе ім было дазволена пабудаваць гандлёвы пост. Гэтае месца стала цэнтрам англійскага гандлю ў Інданезіі да 1682 года[9]. Джаявікарта, як мяркуецца, наладзіў гандлёвыя сувязі і з англійскімі купцамі, супернікамі галандцаў, дазваляючы ім будаваць хаты прама праз дарогу ад галандцаў у 1615 годзе[10].
Каланіяльная эра
правіцьКалі адносіны паміж князем Джаявікартай і галандцамі пагоршыліся, княжацкія салдаты напалі на галандскія крэпасці ў рэгіёне. Аднак Джаявікарта і яго англійскія саюзнікі атрымалі паразу ад галандцаў, збольшага дзякуючы своечасоваму прыбыццю Яна Пітэрсана Куна. Галандцы спалілі форт англічанін, і прымусілі іх адступіць на караблі. Перамога ўмацавала галандскую прысутнасць і ў 1619 годзе яны перайменавалі горад у Батавія.
Камерцыйныя магчымасці сталіцы галандскай калоніі прыцягвалі інданезійскіх і асабліва кітайскіх імігрантаў. Гэты раптоўны прырост насельніцтва стварыў нагрузку на горад. Напружанасць расла, а каланіяльныя ўлады спрабавалі абмежаваць кітайскую міграцыю праз дэпартацыі. 9 кастрычніка 1740 года 5 тысяч кітайцаў былі забіты галандцамі і на наступны год кітайскія жыхары былі перамешчаныя за межы гарадскіх сцен[11]. Горад з цягам часу пашыраўся на поўдзень, калі эпідэміі 1835 і 1870 гадоў вымусілі большасць насельніцтва перамясціцца далёка на поўдзень ад порта. Да 1930 года Батавія налічвала звыш за 500 тысяч жыхароў[12], у тым ліку 37 067 еўрапейца[13]. Склалася група жыхароў змешанага паходжання, так званыя бетаві.
У 1942—1945 гадах горад быў акупаваны японскімі войскамі і перайменаваны з Батавіі на Джакарту інданезійскімі нацыяналістамі. Пасля Другой Сусветнай вайны нягледзячы на абвяшчэнне незалежнасць Інданезіі Батавія заставалася пад уладай галандцаў. Толькі ў 1949 годзе горад перайшоў да Інданезіі і зрабіўся сталіцай. У 1950 годзе назва была зменена на Джакарта.
Сучаснасць
правіцьПасля Другой сусветнай вайны, інданезійская рэспубліканцы былі выкінуты з акупаванай саюзнікамі Джакарты падчас барацьбы за незалежнасць Інданезіі і ўсталявалі сваю сталіцу ў Джак’якарце. У 1950 годзе, калі незалежнасць краіны была абвешчана, Джакарта зноўку зрабілася нацыянальнай сталіцай[11]. Заснавальнік і першы прэзідэнт Інданезіі Сукарна, спрабаваў зрабіць Джакарту вялікім горадам міжнароднага маштабу, таму і падтрымліваў буйныя дзяржаўныя праекты, якія былі заснаваны на нацыяналістычнай і мадэрнісцкай архітэктуры[14][15], як то асноўны бульвар горада, нацыянальны помнік, гасцініца Інданезіі, гандлёвы цэнтр і новы будынак парламента. У кастрычніку 1965 года Джакарта была месцам няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту, падчас якога было забіта шэсць генералаў. Пасля гэтага анцыдэнту была праведзена гвалтоўная антыкамуністычная чыстка, у выніку якой палова мільёна чалавек былі забіты, у тым ліку многія этнічныя кітайцы[16].
У 1966 годзе Джакарта была аб’яўлена «спецыяльнай сталічнай акругай» (індан.: Daerah khusus ibukota), такім чынам, атрымаўшы статус прыкладна эквівалентная штату альбо правінцыі[17]. Генерал-лейтэнант Алі Садзікін служыў губернатарам, пачынаючы з сярэдзіны 1960-х гадоў да 1977 года; ён спрыяў рамонту дарог і мастоў, заахвочваў мастацтва, пабудаваў некалькі шпіталяў, а таксама вялікую колькасць новых школаў. Ён таксама ачысціў трушчобы для распрацоўкі новых праектаў, некаторыя з якіх былі на карысць сям’і Сухарта[18], і спрабаваў знішчыць бізнес рыкшаў і вулічным гандляроў. Ён распачаў кантроль за міграцыяй у горад, каб спыніць перанаселенасць і беднасць[19]. Замежныя інвестыцыі спрыялі буму нерухомасці, які значна змяніў твар горада[20].
Бум скончыўся падчас Усходняазіяцкага эканамічнага крызісу 1997—1998 гадоў, які справакаваў у Джакарце выбух гвалту, пратэстаў і палітычнага манеўравання. Пасля 32 гадоў знаходжання ва ўладзе, падтрымка прэзідэнта Сухарта значна скарацілася. Напружанасць дасягнула піку калі чацвёра студэнтаў былі застрэлены ля Трысакційскага ўніверсітэта сіламі бяспекі. Наступныя чатыры дні пасля інцыдэнту суправаджаліся беспарадкамі і гвалтам, падчас якіх загінула каля 1200 чалавек, і былі разбурана альбо пашкоджана 6 тысяч дамоў[21]. Сухарта пакінуў пасаду прэзідэнта і Джакарта на сённяшні момант застаецца каардынацыйным цэнтрам дэмакратычных пераўтварэнняў у Інданезіі.
Клімат
правіцьДжакарта мае гарачы і вільготны трапічны мусонны клімат у адпаведнасці з кліматычнай сістэмай класіфікацыі Кёпена. Нягледзячы на тое, што горад размешчаны досыць блізка да экватара, ён мае розныя вільготныя і сухія сезоны. Вільготныя сезоны ў Джакарце ахопліваюць большасць года з лістапада па чэрвень. Астатнія чатыры месяцы маюць форму сухога сезону. Размешчаючыся ў заходняй частцы Інданезіі, у Джакарце ў вільготны сезон пік ападкаў прыходзіцца на студзень са сярэднямесячным паказчыкам ападкаў у 389 мм, а яго сухі сезон прыпадае на верасень, у гэты месяц сярэднямесячны паказчык складае 30 мм.
Клімат Джакарты | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 31,5 | 32,3 | 32,5 | 33,5 | 33,5 | 34,3 | 33,3 | 33,0 | 32,0 | 31,7 | 31,3 | 32,0 | 31,8 |
Сярэдні мінімум, °C | 24,2 | 24,3 | 25,2 | 25,1 | 25,4 | 24,9 | 25,1 | 24,9 | 25,5 | 25,5 | 24,9 | 24,9 | 24,8 |
Норма ападкаў, мм | 389,7 | 309,8 | 100,3 | 257,8 | 139,4 | 83,1 | 30,8 | 34,2 | 30,0 | 33,1 | 175,0 | 123,0 | 1 706,2 |
Крыніца: World Meteorological Organisation |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьАфіцыйна Джакарта з’яўляецца не горадам, а правінцыяй са статутам сталіцы, таму кіруецца не мерам, а губернатарам. Як правінцыя, Джакарта падзяляецца на пяць гарадскіх муніцыпалітэтаў (kota) (раней муніцыпалітэтаў — kotamadya), кожны з якіх узначальвае мэр (walikota) і адну акругу (кабупатэн), які кіруецца бупаці (bupati).
Спіс гарадскіх муніцыпалітэтаў Джакарты:
- Цэнтральная Джакарта (Jakarta Pusat)
- Усходняя Джакарта (Jakarta Timur)
- Паўночная Джакарта (Jakarta Utara)
- Паўднёвая Джакарта (Jakarta Selatan)
- Заходняя Джакарта (Jakarta Barat)
- Акруга Тысячы Астравоў (Kepulauan Seribu), раней уваходзіла ў склад Паўночнай Джакарты
Дэмаграфія
правіцьНасельніцтва Джакарты расце вельмі хутка — з 1930 года яно павялічылася амаль у 17 раз. Да пачатку 1950-х гадоў насельніцтва складала 823 тысячы жыхароў, у 1961 годзе — 2,9 млн жыхароў, у 1971 годзе — 4,6 млн, у 1980 — 6,5 млн. У 1980-х гадах шчыльнасць насельніцтва ў сярэднім складала 8 тыс. жыхароў на 1 км², у р-не Сенен (Цэнтральная Джакарта) — 50 тыс. жыхароў на 1 км², Танах-Абанг (Цэнтральная Джакарта) — 25-30 тыс. жыхароў на 1 км², р-нах Гамбір (Цэнтральная Джакарта) і Граголь (Заходняя Джакарта) — 10-15 тыс. жыхароў на 1 км².
Цяпер у гарадской агламерацыі Джакарты пражывае 23 мільёны чалавек.
Год | Насельніцтва (млн чалавек) |
---|---|
1930 | 0.533 |
1960 | 2.9 |
1970 | 4,6 |
1980 | 6,5 |
2006 | 9 |
Эканоміка
правіцьНайбуйны прамысловы цэнтр краіны (звыш 27 тыс. прадпрыемстваў, у тым ліку больш 8 тыс. кустарных). Аўтазборачная, тэкстыльная, швейная, абутковая, электронная, харчовая, хімічная, фармацэўтычная, паліграфічная, шкляная, папяровая, дрэваапрацоўчая, суднарамонтная, суднабудаўнічая, металаапрацоўчая прамысловасць. Актыўна асвойваюцца новыя прамысловыя зоны (Пула-Гадунг, Анчол, Пула-Мас, Чампака-Путых, Гандарыя, Плуіт).
Горад з’яўляецца важным вузлом шасэйных і чыгуначных дарог, паветраных і марскіх зносін. Тут размяшчаецца міжнародны аэрапорт Сукарна-Хата ў Чэнкарэнгэ. За 13 км па поўнач знаходзіцца порт Танджунрпыёк — асноўны кантэйнерны тэрмінал краіны. Экспарт гарбаты, хіннага дрэва, кавы, каўчука, копры, пальмавага алею і іншага. Болей за сотню акадэмій і вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку 18 універсітэтаў (буйнейшы — універсітэт Інданезія). 65 шпіталяў.
Вядомыя асобы
правіць- Агнеса Моніка (нар. 1986) — інданезійская спявачка.
Славутасці
правіць- Нацыянальны музей (1778)
- Музей гісторыі горада
- Музей ваянга
- Музей узброеных сіл «Ксатрия Мандала»
- Музей «Пурна Бхаці Перціві» (падарункаў прэзідэнту, 1993)
- Планетарый
- Заапарк (1864)
- Сафары
- Нацыянальная галерэя мастацтваў
- Этнаграфічны парк «Выдатная Інданезія ў мініяцюры» (1975)
- Парк мар ў Анчоле
- Помнікі галандскай каланіяльнай архітэктуры (раён «Ката»)
- Нацыянальны манумент (132 метра)
- Палац «Мердэка» (1816) — афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Інданезіі
- Стадыён «Сенаян» (1962, 100 тыс. месцаў, пабудаваны з дапамогай СССР)
- Тэлецэнтр.
- Самая вялікая ў Паўднёва-Усходняй Азіі мячэць Істыкляль (1978, арх. Сілабан), нацыянальная мячэць Інданезіі.
Гарады-пабрацімы
правіць
|
Крыніцы
правіць- ↑ Ulang Tahun Jakarta 22 Juni: Sejarah hingga Kumpulan Ucapan untuk Diupload Di Medsos — 2021. Праверана 29 сакавіка 2022.
- ↑ http://www.citypopulation.de/php/indonesia-admin.php
- ↑ «The World According to GaWC 2008». Globalization and World Cities Study Group and Network (GaWC). Loughborough University.
- ↑ «After census city plans for 9.5 million». Jakarta Pos.
- ↑ «Sundakala: cuplikan sejarah Sunda berdasarkan naskah-naskah „Panitia Wangsakerta“ Cirebon». Yayasan Pustaka Jaya, Jakarta. 2005.
- ↑ Drs. R. Soekmono, (1973, 5th reprint edition in 1988). «Pengantar Sejarah Kebudayaan Indonesia 2», 2nd ed.. Yogyakarta: Penerbit Kanisius. p. page 60.
- ↑ «Sumber-sumber asli sejarah Jakarta, Jilid I: Dokumen-dokumen sejarah Jakarta sampai dengan akhir abad ke-16». Cipta Loka Caraka. 1999.
- ↑ а б «History of Jakarta». BeritaJakarta.
- ↑ Ricklefs, M.C. (1993). «A History of Modern Indonesia Since c.1300» (2nd ed.). London: MacMillan. p. 29. ISBN 0-333-57689-6.
- ↑ Heuken, Adolf (2000). «Sumber-sumber asli sejarah Jakarta Jilid II: Dokumen-dokumen Sejarah Jakarta dari kedatangan kapal pertama Belanda (1596) sampai dengan tahun 1619». Jakarta: Yayasan Cipta Loka Caraka.
- ↑ а б Witton, Patrick (2003). «Indonesia». Melbourne: Lonely Planet Publications. pp. 138—139. ISBN 1-74059-154-2.
- ↑ Colonial Economy and Society, 1870—1940. U.S. Library of Congress.
- ↑ Governance Failure: Rethinking the Institutional Dimensions of Urban Water Supply to Poor Households Архівавана 28 ліпеня 2009.. ScienceDirect.
- ↑ Kusno, Abidin (2000). «Behind the Postcolonial: Architecture, Urban Space and Political Cultures». New York City: Routledge. ISBN 0-415-23615-0.
- ↑ Schoppert, P.; Damais, S. (1997). «Java Style». Paris: Didier Millet. ISBN 962-593-232-1.
- ↑ Why ethnic Chinese are afraid. BBC News.
- ↑ «Jakarta». Encyclopædia Britannica Online.
- ↑ Douglas, M. (1989). «The Environmental Sustainability of Development. Coordination, Incentives and Political Will in Land Use Planning for the Jakarta Metropolis». Third World Planning Review 11 (2 pages=pp. 211—238).
- ↑ Turner, Peter (1997). «Java (1st edition)». Melbourne: Lonely Planet. p. 315. ISBN 0-86442-314-4.
- ↑ Sajor, Edsel E. (2003). «Globalization and the Urban Property Boom in Metro Cebu, Philippines». Development and Change 34 (4): 713—742.
- ↑ Friend, Theodore (2003). «Indonesian Destinies». Harvard University Press. p. 329. ISBN 0-674-01137-6.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джакарта
- Афіцыйны сайт горада Архівавана 14 лютага 2007.
- Афіцыйны турыстычны сайт горада Архівавана 19 снежня 2008.
- Падарожжа па Джакарце на веласіпеды Архівавана 31 жніўня 2013.