Джалол Ікрамі
Джалол Ікрамі (20 верасня 1909, Бухара - 11 чэрвеня 1993) — таджыкскі пісьменнік, народны пісьменнік Таджыкістана.
Джалол Ікрамі | |
---|---|
перс.: جلال اکرامی | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 (20) верасня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1993 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Q25582055? |
Дзеці | Janan Ekrami[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці |
пісьменнік, драматург |
Гады творчасці | 1927 - 1979 |
Жанр | проза |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям'і кадыя (духоўнага суддзі). Пачаў пісаць у юнацкім узросце, тэмы ранніх апавяданняў - разняволенне жанчыны Усходу, Грамадзянская вайна, выкрыццё крывадушнасці духавенства.
- 1927: апублікаваны першы твор - апавяданне «Ноч на Рэгістане»;
- 1933: драма «Вораг»;
- 1934: аповесць «Змяя»;
- 1937: камедыя «Насенне кахання»;
- 1940-1949: раман «Шодзі», у якім апісваецца станаўленне калгаснага ладу ў Таджыкістане;
- 1950: інсцэніроўка апавядання «Няшчасная дзяўчына»;
- 1954: інсцэніроўка рамана «Дахунда» Садрыддзіна Айні;
- 1962: раман «Дачка агню» пра лёс таджыкскай жанчыны да рэвалюцыі;
- 1961-1974: гістарычная трылогія «Дванаццаць варот Бухары»;
- 1979: раман «Вараннё жывучае».
Аўтар зборнікаў апавяданняў і нарысаў. Асобныя творы на беларускую мову пераклаў У.Яцко.
Зноскі
- ↑ Икрами Джалол // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2