Джанджавід (араб. جنجوید‎‎ у перакладзе азначае «джын на кані») — прынятае ў заходніх СМІ назва арабскага праўрадавага апалчэння ў Судане, вядомага па канфлікту ў Дарфуры, які пачаўся ў 2003 годзе. Хоць канфлікт апісваецца як сутыкненні паміж качавымi светласкурымi «арабамі» (Амар аль-Башыр) і цемнаскурымі земляробамі[1], у рэчаіснасці ён носіць больш складаны характар, так як сутыкнення рэгулярна адбываюцца і паміж супернікамі цэнтральнай улады, і паміж «арабскімі» атрадамі, якія цэнтральныя ўлады ўзбройваюць. Акрамя таго, уласна ў Судане тэрмінам «джанджавід» абазначаюць не праўрадавых апалчэнцаў, а бандыцкія шайкі, што яшчэ больш ўскладняе разуменне сітуацыі.

Баец Джанджавiд

Джанджавід быў створана ў знак падтрымкі рэгулярнай арміі Судана ў барацьбе з паўстанцамі з «Арміі Вызвалення Судана» і «Руху за Справядлівасць і Роўнасць». Аднак іх падтрымка ператварылася ў карныя акцыі супраць мірнага насельніцтва[2][3]. Асноўны сродак перамяшчэння — коні, вярблюды і джыпы «Таёта-Лэндкрузер». Меркаваны лідар — Муса Хілаль.

У ліпені 2019 байцы джанджавід падтрымалі наступленне войскаў фельдмаршала Хафтара на Трыпалі[4].

Зноскі

  1. [American Society of International Law , http://www.asil.org/insights/insigh142.htm ASIL Insights: UN Resolution 1556]
  2. NewsHour Extra: Sudan Genocide Declaration Stirs World - September 15, 2004 Архівавана 5 лістапада 2013.
  3. U.S. Calls Killings In Sudan Genocide, The Washington Post (September 10, 2004).
  4. 1,000 Sudanese militiamen arrive in Libya (25 ліпеня 2019). Праверана 26 ліпеня 2019.

СпасылкiПравіць