Адкрыць галоўнае меню

Джансуг Мікалаевіч Гвінджылія

Джансуг Мікалаевіч Гвінджы́лія (груз. ჯანსუღ ღვინჯილია; 14 кастрычніка 1940, в. Дымі, Багдадскі раён, Грузія — 27 лютага 2001, Тбілісі, Грузія) — грузінскі пісьменнік, крытык, публіцыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Грузіі (1993).

Джансуг Мікалаевіч Гвінджылія
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 14 кастрычніка 1940(1940-10-14)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 лютага 2001(2001-02-27) (60 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Валодае мовамі: грузінская мова

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1964 годзе Кутаіскі педагагічны інстытут.

Памёр ад сардэчнага прыступу 27 лютага 2001 на сцэне Тбіліскага тэатра оперы і балета на юбілейным вечары, прысвечаным 80-годдзю пісьменніка Чабуа Амірэджыбі[1][2].

ТворчасцьПравіць

Аўтар літаратурна-публіцыстычных зборнікаў «Пачуццё меры ў сучаснай крытычнай думцы» (1979), «Асоба Георгія Саакадзэ» (1980), «Паэтычная энергія» (1983), «Душа-стваральніца» (1985), «Рэальнае жыццё грузіна» (1992, Дзяржаўная прэмія Грузіі 1993), «Краіна — доля Багародзіцы» (1997), у якіх адлюстраваны актуальныя праблемы сучаснай грузінскай літаратуры, праблемы адраджэння і сцвярджэння нацыянальнай самасвядомасці грузінскага народа.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.