Джані Радары (італ.: Gianni Rodari; 23 кастрычніка 1920, Аменья, Італія — 14 красавіка 1980, Рым, Італія) — вядомы італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст.

Джані Радары
Gianni Rodari
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1920(1920-10-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1980(1980-04-14)[2][4][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Італія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дзіцячы пісьменнік і журналіст
Жанр дзіцячая літаратура
Мова твораў італьянская мова
Дэбют Кніжка вясёлых вершаў (1950)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі прэмія Ганса Хрысціяна Андэрсана (1970)
giannirodari.it (італ.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Радары нарадзіўся 23 кастрычніка 1920 у мястэчку Аменья (паўночная Італія). Яго бацька, булачнік па прафесіі, памёр, калі Джані было толькі дзесяць гадоў. Радары і яго два браты, Чэзарэ і Марыа, раслі ў роднай вёсцы маці, Варэсота. Хваравіты і слабы з дзяцінства хлопчык захапляўся музыкай (браў урокі ігры на скрыпцы) і кнігамі (шанаваў Ніцшэ, Шапенгаўэра, Леніна, Сталіна і Троцкага). Пасля трох гадоў навукі ў семінарыі Радары атрымаў дыплом настаўніка і ва ўзросце 17 гадоў пачаў выкладаць у пачатковых класах мясцовых сельскіх школ. У 1939 г. некаторы час наведваў філалагічны факультэт Міланскага ўніверсітэта.

Падчас Другой сусветнай вайны Радары быў вызвалены ад службы з-за дрэннага здароўя. У 1941 увайшоў у фашысцкую партыю, аднак, пасля смерці двух блізкіх сяброў і зняволення брата Чэзарэ ў канцэнтрацыйным лагеры стаў удзельнікам Руху Супраціўлення, а ў 1944 годзе ўступіў у Італьянскую камуністычную партыю.

У 1948 Радары стаў журналістам у камуністычнай газеце L'Unita і пачаў пісаць кніжкі для дзяцей. У 1950 партыя прызначыла яго рэдактарам толькі што створанага штотыднёвага часопіса для дзяцей, Il Pioniere, у Рыме. У 1951 апублікаваў першай складанку вершаў, «Кніжка вясёлых вершаў», і свой найвядомейшы твор «Прыгоды Чыпаліна». Гэты твор атрымаў асабліва шырокую папулярнасць у СССР.

У 1952 упершыню паехаў у СССР, дзе потым бываў неаднаразова. У 1953 ажаніўся з Марыяй Тэрэзай Ферэці, якая праз чатыры гады нарадзіла яму дачку, Паолу. У 1957 Радары здаў іспыт на званне прафесійнага журналіста. У 19661969 Радары не публікаваў кніг і толькі працаваў над праектамі з дзецьмі.

У 1970 пісьменнік атрымаў прэстыжную прэмію Ханса Крысціяна Андэрсена, якая паспрыяла ягонай сусветнай вядомасці.

Радары памёр ад цяжкай хваробы 14 красавіка 1980 г. у Рыме.

Некаторыя творы

правіць
  • Складанка «Кніжка вясёлых вершаў» (Il libro delle filastrocche, 1950)
  • «Навучанне піянеру», (Il manuale del Pionere, 1951)
  • «Прыгоды Чыпаліны» (Il Romanzo di Cipollino, 1951; выпушчаныя ў 1957 пад назвай Le avventure di Cipollino)
  • Складанка вершаў «Цягнік вершаў» (Il treno delle filastrocche, 1952)
  • «Джэльсаміна ў Краіне хлусаў» (Gelsomino nel paese dei bugiardi, 1959)
  • Складанка «Вершы ў небе і на зямлі» (Filastrocche in cielo e in terra, 1960)
  • Складанка «Казкі па тэлефоне» (Favole al telefono, 1960)
  • «Джып у тэлевізары» (Gip nel televisore, 1962)
  • «Планета навагодніх елак» (Il pianeta degli alberi di Natale, 1962)
  • «Вандраванне Блакітнай Стралы» (La freccia azzurra, 1964)
  • «Якія бываюць памылкі» (Il libro degli errori, Torino, Einaudi, 1964)
  • Складанка «Торт у небе» (La Torta in cielo, 1966)
  • «Як падарожнічаў Джаваніна па мянушцы Гультай» (I viaggi di Giovannino Perdigiorno, 1973)
  • «Граматыка фантазіі» (La Grammatica della fantasia, 1973)
  • «Жыў-быў двойчы барон Ламберто» (C’era due volte il barone Lamberto, 1978)
  • «Бадзяжкі» (Piccoli vagabondi, 1981)

Абраныя аповяды

правіць
  • «Гвідаберта і этрускі»
  • «Дзесяць кілаграм Месяца»
  • «Хата з марозіва»
  • «Як Джаваніна пакратаў нос у караля»
  • «Ліфт да зорак»
  • «Чараўнікі на стадыёне»
  • «Міс Сусвет з цёмна- зялёнымі вачамі»
  • «Робат, якому захацелася спаць»
  • «Сакала, пакала»
  • «Уцёклы нос»
  • «Сіраніда»
  • «Чалавек, які купіў Стакгольм»
  • «Чалавек, які жадаў украсці Калізей»

Зноскі

  1. а б Потапова З. М. Родари Джанни // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 22 : Ремень—Сафи. — С. 159. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Потапова З. М. Родари // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 322–323.
  4. http://web.archive.org/web/20170324032930/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/gianni-rodari
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.