Джан Галеаца Сфорца
Джан Галеаца Марыя Сфорца (італ.: Gian Galeazzo Maria Sforza; 20 чэрвеня 1469, Абіятэграса — 21 кастрычніка 1494, Павія) — герцаг Міланскі з 1476 па 1494 гады.
Джан Галеаца Сфорца італ.: Gian Galeazzo Maria Sforza | |||
![]() | |||
Партрэт Джана Галеаца ў вобразе Святога Себасцьяна, пэндзля дэ Прэдзіса | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1476 — 1494 | |||
Папярэднік | Галеаца Марыя Сфорца | ||
Пераемнік | Ладавіка Марыя Сфорца | ||
Дзейнасць | герцаг | ||
Нараджэнне | 20 чэрвеня 1469 Абіятэграса | ||
Смерць | 21 кастрычніка 1494 (25 гадоў) Павія | ||
Род | Сфорца | ||
Бацька | Галеаца Марыя Сфорца | ||
Маці | Бона Савойская | ||
Жонка | Ізабела Неапалітанская[en] | ||
Дзеці | сыны: Франчэска дочкі: Іпаліта Бона | ||
Старэйшы сын Галеаца Марыа Сфорцы і Боны Савойскай. Пасля забойства бацькі, ва ўзросце сямі гадоў атрымаў у спадчыну тытул герцага Міланскага. 3 студзеня 1477 года яго маці, Бона Савойская, была абвешчана рэгенткай. Яна кіравала герцагствам з дапамогай сакратара яе забітага мужа, Франчэска Сіманеты.
Аднак неўзабаве дзядзька Джана Галеаца, Ладавіка, пачаў набіраць рэальную ўладу. Тытул герцага насіў хлопчык, а кіраваў Ладавіка. Каб умацаваць альянс паміж Міланскім герцагствам і Неапалітанскім каралеўствам, ён ажаніў пляменніка з Ізабелай Неапалітанскай[en] (1470—1524), дачкой караля Альфонса II. З-за хуткага шлюбу Кастэла Сфарцэска дэкараваў сам Леанарда да Вінчы, запрошаны да двара Ладавіка. Вяселле адбылося 2 лютага 1489 года; пара мела трох дзяцей:
- Іпаліта (1490—1501);
- Франчэска (1491—1512);
- Бона (1495—1557), якая нарадзілася праз тры месяцы пасля смерці бацькі. Выйшла замуж за караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I.
Джан Галеаца памёр ва ўзросце 25 гадоў. Шматлікія чуткі вінавацілі ў яго смерці Ладавіка, які працягнуў кіраваць у якасці герцага.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джан Галеаца Сфорца
- Генеалогія Джан Галеаца Сфорца
Папярэднік: Галеаца Марыя |
Герцаг Міланскі 1476—1494 |
Пераемнік: Ладавіка |