Джасцін Тымберлейк

Джасцін Тымберлейк (англ.: Justin Timberlake; нар. 31 студзеня 1981 г., Мемфіс, штат Тэнесі) — амерыканскі поп і R’n’B-спявак, музыкант, кампазітар, акцёр і прадзюсар. Джасцін — уладальнік прэміі Эмі і шасці прэмій Грэмі. Джасцін Тымберлейк прыйшоў да славы ў якасці аднаго з салістаў бой-бэнда 'N Sync. У 2002 годзе ён выпусціў свой першы сольны альбом «Justified», прадаўшы больш за 30 мільёнаў копій па ўсім свеце. Другім сола-рэлізам Джасціна стаў альбом «FutureSex/LoveSounds», які быў выпушчаны ў 2006 годзе і уключыў у сябе такія паспяховыя сінглы як «SexyBack», «My Love» і «What Goes Around… Comes Around», якія сталі хітамі № 1 у ЗША. Таксама ў альбом дадаткова ўвайшлі яшчэ 3 трэкі, якія занялі першае месца чарта — «Summer Love», «LoveStoned» і «Until the End of Time». Такім чынам, Джасцін стаў першым выканаўцам, з аднаго альбома якога 6 сінглаў дасягнулі вяршыні амерыканскай дваццаткі хітоў, з часоў поспеху Майкла Джэксана ў 1991—1992 гадах з яго альбомам «Dangerous». Да студзеня 2008 года «FutureSex / LoveSounds» разышоўся больш чым 8 мільёнамі копій. Тымберлейк прадаў больш за 18 мільёнаў дзід сваіх двух сола-альбомаў і больш за 50 мільёнаў копій ў якасці аднаго з двух галоўных салістаў 'N Sync. Таксама ён заснаваў уласны рэкорд-лэйбл «Tennman Records» і запусціў лінію адзення «William Rast».

Джасцін Тымберлейк
Justin Timberlake
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Джасцін Рендэл Тымберлейк (англ.: Justin Randall Timberlake)
Дата нараджэння 31 студзеня 1981(1981-01-31)[1][2][…] (43 гады)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Бацька Randall Timberlake[d][3]
Маці Lynn Bomar[d][3]
Жонка Джэсіка Біл
Дзеці Silas Randall Timberlake[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі акцёр, спявак
Гады актыўнасці 1993 — цяпер. час
Інструменты фартэпіяна, вакал[d], гітара, клавішныя музычныя інструменты[d] і Бітбокс
Жанр поп,сучасны рытм-н-блюз, танцавальная музыка
Калектывы ’N Sync
Супрацоўніцтва 50 Cent, Эсмэ Дэнтэрс,Diddy - Dirty Money
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды «Эмі»
«Грэмі»
Аўтограф Аўтограф
justintimberlake.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Зноскі

  1. Justin Timberlake // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Justin Timberlake // GeneaStar
  3. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #128885718 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Спасылкі

правіць