Джозеф Бэл
Джозеф Бэл (англ.: Joseph Bell; 2 снежня 1837 — 4 кастрычніка 1911) — прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта, вядомы ў свой час хірург. Быў знаёмы з Артурам Конан Дойлам, для якога паслужыў прататыпам Шэрлака Холмса.
Джозаф Бэл | |
---|---|
Joseph Bell | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 снежня 1837[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1911[1][2] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Benjamin Bell of Blackethouse[d][3] |
Маці | Cecilia Barbara Craigie[d][3] |
Жонка | Catherine Murray[d] |
Дзеці | Jean Isabella Erskine Murray Bell[d], Cecilia Craigie Bell[d] і Benjamin Bell[d] |
Род дзейнасці | урач, хірург, выкладчык універсітэта, патолагаанатам |
Навуковая сфера | Медыцына, хірургія |
Месца працы | Эдынбургскі ўніверсітэт |
Альма-матар | Эдынбургскі ўніверсітэт |
Вядомыя вучні | Артур Конан Дойл |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям'і шатландскага лекара Бэла. З дзяцінства быў рознабаковым дзіцем, яму даваліся як прыкладныя, так і гуманітарныя навукі, хоць перавагу аддаў фізіцы і хіміі. Адмысловым захапленнем Бэла было вывучэнне ўплыву ядаў на арганізм чалавека, для чаго ў яго хаце мелася адмысловая лабараторыя.
Стаўшы лекарам, Джоззф Бэл хутка стаў папулярны ў Эдынбургу, паколькі шмат працаваў і не адмаўляў у дапамозе людзям з невысокім дастаткам. Умеў сапраўды вызначыць прафесію і характар сваіх пацыентаў і заўсёды раіў сваім студэнтам карыстацца вачамі, слыхам, нюхам у той жа меры, што і мозгам. Да прыкладу, па парывах на штанах вызначаў, што яго пацыент — шавец-ляўшун ці па паху здагадваўся, што перад ім — лакавальшчык. Парой лекар меў непасрэднае дачыненне да дэтэктыўнай працы: напрыклад, калі Джэк Патрашыцель у 1888 годзе забіў сваю чацвёртую ахвяру ў Лондане Скотланд-Ярд кансультаваўся ў Бэла[4].
Быў высокім, гужаватым чалавекам, з цёмнымі валасамі, уважлівымі вачамі, худымі плячамі, хадой, якая тузалася, і рэзкім голасам; паліў трубку. Хімічныя досведы праводзіў незалежна ад таго, наколькі быў загружаны ва ўніверсітэце і лячэбнай практыцы.
Артур Конан Дойл пазнаёміўся з Бэлам у 1877 годзе. Пазней Бэл узяў маладога лекара да сябе ў асістэнты ў Эдынбургскай клініцы, дзе Дойл штодня назіраў за ім. Да 50-га дня нараджэння свайго настаўніка Дойл выдаў першы аповяд пра Шэрлака Холмса — выдуманага персанажа, які пасля зрабіўся ўдзельнікам цэлага цыклу папулярных гісторый з дэтэктыўным сюжэтам. Прататыпам галоўнага героя, як неаднаразова заяўляў сам Дойл, быў доктар Джозеф Бэл з яго адмысловым метадам. Бэл быў у курсе пісьменніцкага дэбюту вучня і з гонарам адклікаўся пра яго[5].
Цікавыя фактыПравіць
- Першы аповяд аб прыгодах Шэрлака Холмса быў апублікаваны 1 снежня 1887 года, да 50-годдзя Джозефа Бэла, якое той адсвяткаваў на наступны дзень.
- Доктар Джозеф Бэл і яго вучань Дойл сталі героямі тэлесерыяла BBC «Пакоі смерці».
КрыніцыПравіць
Зноскі
- ↑ а б Joseph Bell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Joseph Bell // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Lundy, Iain. The Ardlamont mystery: Tragic mistake or calculated evil? , The Scotsman (12 December 2005). Праверана 3 February 2011.
- ↑ Hume, Robert. Fiction imitates real life in a case of true inspiration . Irish Examiner (4 лістапада 2011). Праверана 19 January 2014.
СпасылкіПравіць