Джозеф Генры (англ.: Joseph Henry; 17 снежня 1797 - 13 мая 1878) — амерыканскі фізік, першы сакратар Смітсанаўскага інстытута. Генры лічыўся адным з найвялікшых амерыканскіх навукоўцаў з часоў Бенджаміна Франкліна. Ствараючы магніты, Генры адкрыў новую з'яву ў электрамагнетызме - самаіндукцыю. Незалежна ад Фарадэя Генры выявіў узаемаіндукцыю, але Фарадэй раней апублікаваў свае вынікі. Яго працы па электрамагнітных рэле былі асновай для электрычнага тэлеграфа, вынайдзенага Сэмюэлем Морзэ і Чарльзам Уітстанам незалежна ад Генры.

Джозеф Генры
Joseph Henry
Дата нараджэння 17 снежня 1797(1797-12-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1878(1878-05-13)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, інжынер, метэаролаг, мастацтвазнавец
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як Даследчык электрамагнітнай індукцыі
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генры уваходзіў у лік першых 50 выбітных навукоўцаў, уключаных прэзідэнтам Лінкальнам ў склад Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША (1863г.), і з 1868 г. да канца жыцця быў яе нязменным прэзідэнтам. У гонар Джозефа Генры названая адзінка індуктыўнасці ў сістэме СІ - «генры».

Кар'ера

правіць
 
Помнік Джозефу Генры перад будынкам Смітсанаўскага інстытута.
  • 1826 — прафесар матэматыкі і натуральнай філасофіі ў Олбанскай акадэміі, Нью-Ёрк
  • 1832 — прафесар у Прынстане
  • 1835 — вынаходзіць электрамеханічнае рэле
  • 1846 — першы сакратар Смітсанаўскага інстытута, да 1878
  • 1848 — рэдагуе кнігу Г. Сквайра і Э. Дэвіса «Старажытныя помнікі даліны Місісіпі» - першую публікацыю інстытута.
  • 1852 — абраны ў Дзяржаўны Савет па маяках
  • 1871 — прызначаны старшынёй Савета па маяках
  • З 1868 і давеку — другі прэзідэнт Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША.

Зноскі

  1. а б Joseph Henry // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Joseph Henry // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б Генри Джозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1996.

Літаратура

правіць
  • БЭ ў 18 тамах. Т.5, Мн., 1997, С.158

Спасылкі

правіць