Джозеф Эдвард Мары

(Пасля перасылкі з Джозеф Мары)

Джозеф Эдвард Ма́ры[7] або Мюрэй[8] (англ.: Joseph Edward Murray, [mɜ'riː][9], 1 красавіка 1919, Мілфард — 26 лістапада 2012, Бостан[10], ЗША) — амерыканскі хірург-трансплантолаг, які ўпершыню здзейсніў перасадку ныркі чалавеку. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1990 годзе разам з Э. Д. Томасам «за адкрыцці, які тычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні хвароб».[11][12][13]

Джозеф Эдвард Мары
англ.: Joseph Murray
Дата нараджэння 1 красавіка 1919(1919-04-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 2012(2012-11-26)[1][2][…] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Richard W. Murray[d][4]
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хірургія, транспланталогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Джозеф Мары нарадзіўся 1 красавіка 1919 годзе ў Мілфардзе (штат Масачусетс). Меў ірландскія і італьянскія карані.[14] У дзяцінстве і юнацтве Мары шмат займаўся спортам (амерыканскі футбол, хакей, бейсбол). Калі ён паступіў у Каледж Святога Крыжа (англ.: College of the Holy Cross) і рыхтаваўся стаць бейсбольным гульцом, аказалася, што лабараторныя заняткі супадалі з трэніроўкамі. У выніку ён быў вымушаны кінуць бейсбол. Пасля заканчэння каледжа Мары атрымаў медыцынскую адукацыю ў медыцынскай школе Гарвардскага ўніверсітэта, затым уступіў у войска і вывучаў хірургію ў вайсковым шпіталі Уэлей Фордж (штат Пенсільванія).

У 19641984 гадах працаваў у шпіталях г. Бостана. З 1970 года прафесар Гарвардскай медыцынскай школы ў г. Кембрыдж.

У 2001 годзе Мары апублікаваў сваю аўтабіяграфію «Surgery Of The Soul: Reflections on a Curious Career».[15]

Мары памёр 26 лістапада 2012 года ва ўзросце 93 гадоў. Ён перанёс інсульт у сваім загарадным доме ў Бостане на Дзень падзякі (англ.: Thanksgiving) і памёр у Brigham and Women's Hospital, у шпіталі, дзе ён правёў першую аперацыю па трансплантацыі органаў.[16]

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па трансплантацыі органаў.

Распрацаваў методыку прадухілення рэакцыі адарвання тканак.

У 1954 годзе ажыццявіў першую перасадку ныркі, узятую ад брата-блізнюка. У 1959 годзе яму ўдалося зрабіць алографт, г.зн. перасадзіць нырку хвораму ад донара, які не з'яўляўся блізкім сваяком. У 1962 годзе Мары зрабіў першую трансплантацыю ныркі ад памерлага донара. У наступныя гады Мары быў сусветным лідарам трансплантацыйнай біялогіі ў выкарыстанні імунадэпрэсантаў і ў даследаванні механізму рэакцыі адарвання трансплантанта. Адкрыццё імунадэпрэсантаў, такіх як азатыяпрын, што дазволіла перасаджваць ныркі ад няроднасных донараў.

Член Нацыянальнай АН ЗША, рэгент Амерыканскай калегіі хірургаў.

У 1996 годзе быў прызначаны акадэмікам[17] Папскай акадэміі навук у Ватыкане.

Узнагароды правіць

  • 1991 — Медаль амерыканскай хірургічнай асацыяцыі за заслугі перад хірургіяй.
  • 1990 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне.
  • 1990 — Узнагарода Нацыянальнага нырачнага фонду Падарунак жыцця.
  • 1962 — Прэмія Фрэнсіса Амары ад Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
  • Ганаровая ўзнагарода амерыканскай асацыяцыі пластычных хірургаў.
  • Урач года.
  • Названы адным з 350 самых выбітных грамадзян, якія прадстаўляюць медыцынскую прафесію, з нагоды 350-годдзя Бостана.

Публікацыі правіць

  • Joseph Murray (2001). Surgery of the Soul. Science History Publications. ISBN 0-88135-255-1. (hardcover)

Зноскі

  1. а б Joseph E. Murray // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Joseph Edward Murray // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. https://www.bu.edu/articles/2015/richard-murray-goes-to-washington/
  5. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/murray.html
  6. NNDB — 2002.
  7. Паводле БЭ
  8. Арыгінальнаму вымаўленню прозвішча болей адпавядала бы транскрыпцыя Мёры, аднак традыцыйна ў літаратуры ўжываецца транскрыпцыя Мюрэй (гл. спецыяльныя і папулярныя выданні). Часам прозвішча вучонага перадаецца як Ма́ры, бо ў шматлікіх іншых выпадках слова Murrey вымаўляецца як ['mʌri].
  9. The American Heritage Medical Dictionary (2007), Murray, Joseph E.
  10. Transplant doc, Nobel winner Murray dies in Boston Архівавана 23 красавіка 2015., bigstory.ap.org (Праверана 27 лістапада 2012)
  11. Guild, W. R.; Harrison, J. H.; Merrill, J. P.; Murray, J. (1955). «Successful homotransplantation of the kidney in an identical twin». Transactions of the American Clinical and Climatological Association 67: 167—173. PMC 2248870. PMID 13360847
  12. Watts, G. (2011). «Joseph Murray: Innovative surgeon and pioneer of transplantation». The Lancet 377 (9770): 987. doi:10.1016/S0140-6736(11)60375-9. PMID 21420544
  13. The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1990. Nobel Assembly at the Karolinska Institute. Праверана November 27, 2012.
  14. Joseph E. Murray and the Story of the First Human Kidney Transplant ISBN 1584151366
  15. Joseph Murray (2001). Surgery of the Soul. Science History Publications. ISBN 0-88135-255-1. (hardcover)
  16. Dr. Joseph E. Murray, who performed first successful organ transplant, dies at 93. Boston.com. Праверана November 27, 2012.
  17. Joseph Murray. Casinapioiv.va. Праверана November 28, 2012.

Літаратура правіць

  • Peter Morris: Joseph E. Murray (1919—2012). In: Nature. Band 493, Nr. 7431, 2012, S. 164.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 154. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі правіць