Сэр Джонатан Прайс (вал. Jonathan Pryce, нар.1 чэрвеня 1947, Халівел, Уэльс, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр. Згуляў больш чым у сямідзесяці фільмах, у тым ліку галоўную ролю ў фільме-антыўтопіі «Бразілія» і Папу Рымскага Францыска ў фільме «Два Папы».

Джонатан Прайс
англ.: Jonathan Pryce
Імя пры нараджэнні англ.: John Price
Род дзейнасці тэлеакцёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, імправізатар, акцёр
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1947(1947-06-01)[1] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Kate Fahy[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Джонатан Прайс нарадзіўся ў мястэчку Халівел на поўначы Уэльса, у сям’і сябра мясцовай гарадской рады. У 20 гадоў паступіў у адну з самых прэстыжных у Вялікабрытаніі драматычных навучальных устаноў — лонданскую Каралеўскую акадэмію драматычнага мастацтва (RADA).

Прапрацаваўшы некалькі гадоў у Ліверпулі ў якасці акцёра і рэжысёра, Прайс далучыўся да Нотынгемскага драматычнага тэатра, у якім іграў у спектаклях «Утаймаванне наравістай» (1973 год), «Тры сястры» (1973), «Каўказскі крэйдавы круг» (1974). .

У 1976 годзе адбыўся яго брадвейскі дэбют у спектаклі «Камедыянты», які прынёс яму першую прэмію «Тоні» ў катэгорыі «Лепшы акцёр другога плана ў п’есе».

З 1979 года Джонатан Прайс пачынае працаваць у «Каралеўскай шэкспіраўскай трупе» (RSC), якой у той час кіраваў Трэвар Нан. У складзе RSC Прайс выканаў ролі Петручыа («Утаймаванне наравістай»), Актавія («Антоній і Клеапатра»), Анжэла («Мера за меру»). У 1980 годзе акцёр атрымаў прэмію Лорэнса Аліўе за выкананне ролі Гамлета — яго нават абвясцілі адным з лепшых Гамлетаў яго пакалення, а ў 1986 ён адыграў загалоўную ролю ў трагедыі «Макбет». Акрамя Шэкспіра, быў яшчэ і Чэхаў — Астраў («Дзядзька Ваня») і Трыгорын («Чайка»).

Пасля гуляў з такімі акцёрамі, як Аль Пачына, Роберт Дэ Ніра.

У 1972 годзе Прайс пазнаёміўся з актрысай Кейт Фахі, з якой доўгі час пражыў у грамадзянскім шлюбе, у якім у іх нарадзілася трое дзяцей: Патрык (нар. у 1983), Гэбрыэл (нар. у 1986) і Фібі (нар. у 1990). У 2015 годзе пара афіцыйна ажанілася.

У 2021 годзе Прайс быў прысвечаны ў рыцары за заслугі ў галіне драматургіі.

Зноскі

  1. Jonathan Pryce // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Student & graduate profilesКаралеўская Акадэмія драматычнага мастацтва.