Джон Філіп Абізаід (англ.: John Philip Abizaid, араб. جونبي زيد‎‎, нар. 1 сакавіка 1951) — амерыканскі генерал ліванскага паходжання. У 20032007 гадах узначальваў Цэнтральнае камандаванне ЗША. У 20162018 гадах з’яўляўся саветнікам міністрв абароны Украіны, а пасля прызначаны паслом ЗША ў Саудаўскай Аравіі.

Джон Абізаід
Дата нараджэння 1 красавіка 1951(1951-04-01) (73 гады)
Месца нараджэння
Дзеці Christine Abizaid[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Званне генерал
Бітвы/войны Уварванне ЗША на Грэнаду, Вайна ў Персідскім заліве, Іракская вайна
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 красавіка 1951 года, у Рэдвуд-Сіці, Паўночная Каліфорнія, ЗША. Абізаід, напалову араб па нацыянальнасці, вырас у каталіцкай сям’і. Продкі прыехалі ў Амерыку яшчэ ў XIX стагоддзі. Яго бацька, удзельнік Другой сусветнай, адзін выхоўваў Джона, пасля таго як маці хлопчыка памерла ад раку.

Адукацыя правіць

У 1973 годзе скончыў навучанне ў Ваеннай акадэміі ЗША ва Уэст-Пойнце, Нью-Ёрк; на базавых і прасунутых курсах падрыхтоўкі афіцэраў пяхотных палкоў; у штабным каледжы Узброеных Сіл (JFSC); і ваенным каледжы (U. S. Army War College Senior Fellowship) пры Гувераўскім інстытуце. Ён атрымаў ступень магістра гуманітарных навук у даследаванні Блізкага Усходу ў Гарвардскім універсітэце (Harvard University), а таксама вучыўся ў Іарданскім універсітэце ў Амане (University of Jordan, Amman) па праграме Джорджа Олмстэда (George Olmsted). Надаф Сафран (Nadav Safran), кіраўнік Гарвардскага цэнтра па Блізкім Усходзе, успамінаючы пра 100-старонкавую працу Абізаіда па пытаннях абароннай палітыкі Саудаўскай Аравіі, заявіў, што «гэта была лепшая праца за 30 гадоў яго практыкі ў Гарвардзе».

Ваенная служба правіць

Пасля ваеннай акадэміі ЗША атрымаў званне другога лейтэнанта пяхотнага палка. Ён пачаў сваю ваенную кар’еру ў 504-м парашутна-дэсантным палку 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі ў Форт-Брэг, Паўночная Караліна. Абізаід камандаваў 2-м і 1-м батальёнамі рэйнджараў падчас уварвання ў Грэнаду. Джон таксама камандаваў 3-м батальёнам 325-га палка ПДВ баявой групы ў Вічэнца, Італія, падчас вайны ў Персідскім заліве, і разгарнуў свой батальён у Паўночным Іраку, каб забяспечыць прыкрыццё для курдаў.

Яго брыгада знаходзілася пад камандаваннем 504-га парашутнага пяхотнага палка з 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі. Ён служыў памочнікам камандуючага 1-й бранятанкавай дывізіяй у Босніі і Герцагавіне. Пасля гэтага Абізаід служыў у якасці 66-га каменданта Ваеннай акадэміі ЗША ва Уэст-Пойнце, дзе яму ўдалося перамагчы дзедаўшчыну і абнавіць навучальны план. Пазней ён прыняў камандаванне 1-й пяхотнай дывізіі 'Big Red One' ў Вюрцбургу, Германія, ад Дэвіда Л. Грэнджэма (David L . Grange), а таксама ўдзельнічаў у аперацыі ў Іраку.

Пасля пачатку акупацыі Ірака і звяржэння Садама Хусейна, Абізаід прыняў на сябе камандаванне Цэнтральным камандаваннем ад Томі Фрэнкса. 20 снежня 2006-га было абвешчана, што генерал сыдзе ў адстаўку са сваёй пасады ў сакавіку 2007-га. Ён планаваў сысці на пенсію раней, але некаторы час працягваў несці службу. 16 сакавіка 2007-га Абізаід перадаў камандаванне адміралу Уільяму Фэлану.

Саветнік МА Украіны правіць

У верасні 2016 года разам з брытанскім генералам Нікам Паркерам, прызначаны саветнікамі міністра абароны Украіны Сцяпана Палтарака. Іх прызначэнне адбылося ў рамках падпісання новага пагаднення аб абаронным супрацоўніцтве паміж Украінай і ЗША[1].

Пасол у Саудаўскай Аравіі правіць

13 лістапада 2018 года прызначаны прэзідэнтам Трампам паслом ЗША ў Саудаўскай Аравіі[2].

Зноскі

  1. Пентагон назначил советника по вопросам обороны для Украины(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2016. Праверана 29 кастрычніка 2020.
  2. Trump names retired general John Abizaid to be ambassador to Saudi Arabia. Washington Post. Праверана November 14, 2018.

Спасылкі правіць