Джон Бенет Фен (англ.: John Bennett Fenn; 15 чэрвеня 1917, Нью-Ёрк, ЗША — 10 снежня 2010, Рычманд, Вірджынія, ЗША) — амерыканскі хімік-аналітык, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2002 года пад распрацоўку мас-спектраметрычнага метаду даследаванні біялагічных макрамалекул, у прыватнасці метаду электраспрэй. Фен пачаў працаваць над тэматыкай, за якую атрымаў Нобелеўскую прэмію, калі яму было ўжо 70 гадоў. Выкарыстанне электраспрэю ў даследаванні біялагічных малекул атрымала шырокае прымяненне, напрыклад, для выпрабаванняў складаных фармакалагічных злучэнняў.

Джон Бенет Фен
John Bennett Fenn
John B Fenn01.jpg
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1917(1917-06-15)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 2010(2010-12-10)[7][8][…] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар Берыя-каледж
Ельскі ўніверсітэт
Вядомы як распрацоўшчык мас-спектраметрычнага метаду электраспрэй
Член у
Узнагароды і прэміі Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па хіміі (2002)
Commons-logo.svg Джон Бенет Фен на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Падлеткам ён разам з бацькамі пераехаў у гарадок Берыя ў Кентукі, дзе скончыў Берыя-каледж. У 1940 годзе ён зрабіў дысертацыю ў Ельскім універсітэце, а затым 3 гады прапрацаваў у Прынстанскім універсітэце. З 1962 года працаваў у Ельскім універсітэце да 1987 года. У гэты час ён пачаў працаваць над праектам, за які ў 2002 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі.

Зноскі

  1. John B. Fenn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Fenn (chemist) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John B. Fenn // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #172085462 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. John B. Fenn dies at 93; shared Nobel Prize in chemistry // Los Angeles TimesLA: 2010. — ISSN 0458-3035
  6. John B. Fenn, Nobel Winner Who Studied Large Molecules, Dies at 93 // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2010. — ISSN 0362-4331; 1553-8095
  7. Week ending Saturday, December 11, 2010
  8. Wilczewska K., Kot-Wasik A., Namieśnik J. LC-MS and LC-NMR as Complementary Techniques for the Determination of Pharmaceuticals in Dosage Formulations // Crit. Rev. Anal. Chem.Taylor & Francis, 2013. — Vol. 43, Iss. 3. — P. 148–175. — ISSN 1040-8347; 1547-6510doi:10.1080/10408347.2013.810459
  9. John B. Fenn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  10. Kauffman G. Nobel Laureate John Bennett Fenn (1917-2010), Electrospray Ionization Mass Spectrometry Pioneer // The Chemical Educator — 2011. — Vol. 16. — P. 143–148. — ISSN 1430-4171doi:10.1333/S00897112366A
  11. In Memoriam: John B. Fenn // Yale Daily BulletinЕльскі ўніверсітэт, 2010.
  12. Bernhardt J. Defining the proteome. // Genome Biol.BMC, 2005. — Vol. 6, Iss. 12. — P. 360. — ISSN 1465-6906; 1474-760X; 1465-6914; 1474-7596doi:10.1186/GB-2005-6-12-360
  13. Colquhoun D. R., Schwab K. J., Cole R. N. et al. Detection of norovirus capsid protein in authentic standards and in stool extracts by matrix-assisted laser desorption ionization and nanospray mass spectrometry // Appl. Environ. Microbiol.ASM, 2006. — Vol. 72, Iss. 4. — P. 2749–2755. — ISSN 0099-2240; 1098-5336doi:10.1128/AEM.72.4.2749-2755.2006
  14. Zhu J., Bean H. D., Kuo Y. et al. Fast detection of volatile organic compounds from bacterial cultures by secondary electrospray ionization-mass spectrometry. // J. Clin. Microbiol.ASM, 2010. — Vol. 48, Iss. 12. — P. 4426–4431. — ISSN 0095-1137; 1098-660X; 1070-633Xdoi:10.1128/JCM.00392-10
  15. NNDB — 2002.

СпасылкіПравіць