Джон Генры Твахтман
Джон Генры Твахтман (англ.: John Henry Twachtman; 4 жніўня 1853, Цынцынаты — 8 жніўня 1902, Глостэр, Масачусетс) — амерыканскі мастак, працаваў у жанрах таналізму і імпрэсіянізму.
Джон Генры Твахтман | |
---|---|
англ.: John Henry Twachtman | |
Дата нараджэння | 4 жніўня 1853[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1902[3][4][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм |
Член у | |
Сайт | johnhenrytwachtman.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьТвахтман пачаў вывучаць жывапіс пад кіраўніцтвам Фрэнка Дзювенека. У 1875 годзе ён, як і іншыя маладыя амерыканскія мастакі, з’яжджае для працягу адукацыі ў Еўропу. Вучыўся ў Мюнхенскай Акадэміі прыгожых мастацтваў, затым жыў у Венецыі. Пісаў пераважна пейзажы.
Пасля нядоўгага знаходжання ў ЗША мастак ізноў прыязджае ў Еўропу. Ён працягвае сваё навучанне ў Парыжы (у 1883—85 гадах). Тут навострываецца майстэрства Твахтмана, валоданне колерам з усімі яго адценнямі. У 1886 г. майстар вяртаецца на радзіму і жыве на ферме каля Грынвіча ў штаце Канектыкут. Сама ферма, яе дом, сад і агарод неаднаразова адлюстраваны ў пейзажных палотнах Твахтмана, на якіх мастак стварае свой індывідуальны, імпрэсіянісцкі стыль.
З 1889 года і да самай смерці Твахтман выкладаў жывапіс на курсах Мастацкай Студэнцкай лігі. Уваходзіў у створаную ў 1897 годзе ў Нью-Ёрку імпрэсіянісцкую групу Дзесяць амерыканскіх мастакоў.
Памёр 8 жніўня 1902 года ў Глостэры. Пахаваны на гарадскіх могілках Oak Grove Cemetery.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ John Henry Twachtman // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Henry Twachtman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Henry Twachtman // Brockhaus Enzyklopädie