Джон Кёрцін (англ.: John Curtin, 8 студзеня 18855 ліпеня 1945) — аўстралійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 1928 у парламенце ад Лейбарысцкай партыі, 14-ы прэм'ер-міністр Аўстраліі (7 кастрычніка 1941-5 ліпеня 1945 года).

Джон Джозеф Кёрцін
John Joseph Curtin
JohnCurtin.jpg
сцяг
17-ы Прэм'ер-міністр Аўстраліі
7 кастрычніка 1941 — 5 ліпеня 1945
Манарх Георг VI
Папярэднік Артур Фадэн
Пераемнік Фрэнк Форд
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ігрок у аўстралійскі футбол
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Нараджэнне 8 студзеня 1885(1885-01-08)
Кресуік, Аўстралія
Смерць 5 ліпеня 1945(1945-07-05) (60 гадоў)
Канбера, Аўстралія
Пахаванне
Бацька Джон Кёрцін
Маці Кэтрын Агнес
Жонка Elsie Curtin[d]
 
Аўтограф John Curtin Signature.svg

Палітычная кар'ераПравіць

Прымаў некалькі разоў удзел у парламенцкіх выбарах, пакуль не выйграў месца ў парламенце ад выбарчай акругі Фрэмантл у 1928 годзе. Пасля фарміравання лейбарысцкага ўрада пад кіраўніцтвам Джэймса Скаліна ў 1929 годзе лічыўся адным з галоўных прэтэндэнтаў на пасаду міністра, аднак з-за захаплення алкаголем яго кандыдатура не атрымала адабрэння. У 1931 годзе Кёрцін страціў сваё месца ў парламенце, але ўжо ў 1934 годзе зноў у яго вярнуўся.

Пасля сыходу ў адстаўку лідара лейбарыстаў Скаліна ў 1935 годзе Кёрцін нечакана быў абраны на яго месца (з перавагай усяго ў адзін голас): адбілася падтрымка левай прафсаюзнай групы ў партыйным кіраўніцтве.