Адкрыць галоўнае меню

Джон Маршал (15 лютага 1748, Рамсгіт, Кент-1819) — брытанскі мараплавец, капітан.

Джон Маршал
John Marshall
брытанскі капітан, мараплавец
Род дзейнасці: падарожнік-даследчык
Дата нараджэння: 15 лютага 1748(1748-02-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1819(1819)

У дзесяць гадоў быў аддадзены юнгай на карабель. У 1788 годзе стаў капітанам карабля «Scarborough», які ўваходзіў у Першы флот, які вёз катаржнікаў з Англіі ў заліў Ботані. З Аўстраліі ён пайшоў у Кітай, нанёс на карты невядомыя раней астравы і новы гандлёвы шлях у Кантон (цяпер Гуанчжоу). Астравы, названыя ім спачатку «града лорда Мілграва» у далейшым былі названыя Маршалавы Астравы. Джон Маршал таксама камандаваў Scarborough у другой экспедыцыі па транспарціроўцы катаржнікаў у Аўстралію, падчас якой з-за слабога стану многія зняволеныя памерлі. Гэта падзея ў спалучэнні з спробай захопу карабля ўтрымала яго ад далейшых перавозак катаржнікаў. Таксама прымаў удзел у Вайне за незалежнасць і ў Напалеонаўскіх войнах, падчас якіх быў сур'ёзна паранены на борце карабля «Дыяна». Памёр ва ўзросце 71 года.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • «A Journal of the different voyages of Mr John Marshall written by himself»

СпасылкіПравіць