Джон Мэрын (англ.: John Marin; 1870, Рутэрфард, Нью-Джэрсі — 1953, Кейп-Спліт, Мэн) — амерыканскі мастак, вядомы прадстаўнік першага пакалення амерыканскіх мадэрністаў.

Джон Мэрын
Фатаграфія
Дата нараджэння 23 снежня 1870(1870-12-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 1953(1953-10-02) (82 гады) ці 1 кастрычніка 1953(1953-10-01)[4] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, архітэктар, рысавальнік, фатограф
Жанр пейзаж
Вучоба
Уплыў Томас Аншуц[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маці Мэрына памерла праз дзевяць дзён пасля яго нараджэння, і яго выхоўвалі дзве цёткі ў Віхокене. Наведваў Тэхналагічны інстытут Стывенса на працягу года і беспаспяхова спрабаваў стаць архітэктарам. Да 1903 г. вывучаў жывапіс у Філадэльфіі ў Пенсільванскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Томаса Аншуца і ў Лізе студэнтаў-мастакоў Нью-Ёрка. У перыяд з 1905 па 1911 год жыў у Парыжы, аднак не паддаваўся ўплывам фавізму і кубізму, арыентуючыся на імпрэсіянісцкую прадметнасць Джэймса Уістлера.

У 1912 годзе, пасля сваёй тэматычнай выстаўкі акварэляў Нью-Ёрка, становіцца вядомым мастаком. Адметнай асаблівасцю гэтых акварэляў з’явілася адмова ад выразнасці контураў малюнка ў карысць напружаных паверхняў, «якія ліюцца». З 1914 года галоўнай тэмай яго творчасці становіцца прырода штата Мэн. Па сваёй выразнасці і спантаннасці карціны Джона Мэрына адносяць да абстрактна-экспрэсіянісцкай манеры жывапісу.

Зноскі

  1. John Marin // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Marin // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б https://americanart.si.edu/artist/john-marin-3112
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.