Джон Нокс (англ.: John Knox; каля 15131514, Хадынгтан, Шатландыя24 лістапада, 1572, Эдынбург, Шатландыя) — шатландскі святар і лідар пратэстанцкай Рэфармацыі, які стаў пачынальнікам рэфарматарскай царквы Шатландыі. Ён атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Сент-Эндруса і быў пасвечаны ў каталіцкія святары ў 1536 годзе. Пад уплывам ранніх рэфарматараў царквы, як Джорджам Уішартам, ён далучыўся да руху па рэфармаванні шатландскай царквы. Нокс браў удзел у падзеях, як забойства кардынала Бітана ў 1546 годзе і зрушэнне рэгента Шатландыі Марыі дэ Гіз. Ён быў узяты ў палон французскімі войскамі ў наступным годзе сасланы ў Англію, дзе быў вызвалены ў 1549 годзе.

Джон Нокс
John Knox
Род дзейнасці шатландскі рэлігійны рэфарматар, пастар, прэсвітэрыянец
Дата нараджэння каля 1514[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1572(1572-11-24)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Падданства Шатландыя
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Бацька Уільям Нокс
Маці у дзявоцтве Сінклер
Жонка Мэрджары Бовэ,
Маргарэт Сцюарт
Дзеці Натаніэль, Элезар, Марта, Маргарэт, Элізабет
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рэфармацыя

Знаходзячыся ў эміграцыі, вялебны Джон Нокс атрымаў права на працу ў Царкве Англіі, дзе прайшоў шлях да каралеўскага каплана караля Эдуарда VI. Ён вырабіў уплыў на змяненне тэксту «Кнігі агульных малітваў». У Англіі ён пазнаёміўся і ажаніўся са сваёй першай жонкай Мэрджары. Калі Марыя Цюдор узышла на прастол і аднавіла актыўную дзейнасць рымска-каталіцтва, Нокс быў вымушаны адмовіцца ад пасады і з'ехаць з краіны. Нокс пераехаў у Жэневу, а затым у Франкфурт. У Жэневе ён сустрэў Жана Кальвіна, ад якога набыў вопыт і веды рэфармацкай прэсвітарыянскай тэалогіі і дзяржаўнага ладу. Праз нейкі час Нокс пакінуў Жэневу, каб узначаліць англійскую царкву ў Франкфурце, але ён быў вымушаны пакінуць яе з-за рознагалоссяў наконт літургіі, скончыўшы такім чынам сваю сувязь з англіканствам.

Па вяртанні ў Шатландыю ён узначаліў пратэстанцкую Рэфармацыю ў Шатландыі, у партнёрстве з шатландскай пратэстанцкай арыстакратыяй. Нокс дапамог напісаць новае вызнанне веры і царкоўнага парадку для зноў створанага рэфармацкай царквы.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Laing, David, рэд. (1895), The Works of John Knox, Edinburgh: James Thin, 55 South Bridge, OCLC 5437053.
  • Melville, James (1829), Diary of James Melville, Edinburgh: Bannatyne Club, OCLC 1697717.
  • Guy, John (2004), My Heart is my Own: The Life of Mary Queen of Scots, London: Fourth Estate, ISBN 9781841157528.
  • Kingdon, Robert M. (1995), "Calvinism and resistance theory, 1550–1580", in Burns, J.H. (рэд.), The Cambridge History of Political Thought 1450–1700, Cambridge: Cambridge University Press, ISBN 0521477727.
  • MacGregor, Geddes (1957), The Thundering Scot, Philadelphia: The Westminster Press, OCLC 740182.
  • Marshall, Rosalind (2000), John Knox, Edinburgh: Birlinn, ISBN 9781841580913.
  • Reid, W. Stanford (1974), Trumpeter of God, New York: Charles Scribner's Sons, ISBN 0-684-13782-8.
  • Ridley, Jasper (1968), John Knox, Oxford: Clarendon Press, OCLC 251907110.
  • Warnicke, Retha. M. (2006), Mary Queen of Scots, New York: Routledge, ISBN 0-415-29183-6.

Спасылкі

правіць