Джон Стэйнбек

Амерыканскі празаік і драматург

Джон Эрнст Стэйнбек (англ.: John Ernst Steinbeck /ˈstaɪnˌbək/; 27 лютага 1902, г. Салінас, ЗША — 20 снежня 1968) — амерыканскі пісьменнік.

Джон Стэйнбек
англ.: Jeffery Ernest Steinbeck
John Steinbeck 1939 (cropped).jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Jeffery Ernest Steinbeck
Дата нараджэння 27 лютага 1902(1902-02-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1968(1968-12-20)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька John Steinbeck[d][5]
Маці Olive Hamilton[d][5]
Жонка Elaine Anderson Steinbeck[d], Gwyn Conger[d] і Carol Henning[d]
Дзеці John Steinbeck IV[d] і Thomas Steinbeck[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сцэнарыст, ваенны карэспандэнт, раманіст
Гады творчасці 19271968
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Подпіс John Steinbeck signature.svg
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткіПравіць

Вучыўся ў Стэнфардскім універсітэце. Шмат падарожнічаў, працаваў журналістам. Пры жыцці быў вельмі папулярны, многія творы выходзілі вялікімі тыражамі і рабіліся бэстсэлерамі.

ТворчасцьПравіць

У ранніх раманах «Залатая чаша» (1929), «Невядомаму богу» (1933), «Квартал Тартылья-Флэт» (1935), цыкле апавяданняў «Райская паша» (1932), зборніку навел «Доўгая даліна» (1938) прасочваюцца рамантычныя тэндэнцыі. Сацыяльная праблематыка выяўлена ў рамане «Бітва з няпэўным зыходам» (1936) і аповесці «Пра мышэй і людзей» (1937). Вяршыня яго творчасці — раман «Гронкі гневу» (1939, экранізаваны ў 1940) пра лёс даведзеных да галечы фермераў, якія вандруюць па краіне ў пошуках працы; праз пакуты і нястачы героі ўсведамляюць сябе часцінкай абяздоленага народа. Ваенная і антыфашысцкая тэматыка адлюстравана ў кнізе нарысаў «Бомбы ўніз» і аповесці «Месяц зайшоў» (абедзве 1942). У пасляваеннай творчасці Дж. Стэйнбека (раманы «Кансервавы рад», 1945; «Аўтобус, які заблудзіў», 1947; «Добры чацвер», 1954; аповесць «Жамчужына», 1947) вылучаецца філасофскі раман «На ўсходзе ад раю» (1952, экранізаваны ў 1955), у якім сцвярджаецца думка пра здольнасць чалавека перамагчы зло ў сабе і дасягнуць любых духоўных вышынь. Аўтар эпахальнага рамана «Зіма трывогі нашай» (1961), які ідэяй маральнага ўзвышэння чалавека спрыяў новаму ўздыму амерыканскай ллітаратуры. Кніга нарысаў «Падарожжа з Чарлі ў пошуках Амерыкі» (1962) — даследаванне маральна-грамадскага клімату ЗША.

УзнагародыПравіць

  • Пулітцэраўская прэмія (1940)
  • Нобелеўская прэмія па літаратуры (1962)

Беларускія перакладыПравіць

  • Гронкі гневу: Раман / Джон Стэйнбек; Пер. на бел. мову С. Дорскага; Прадм. Г. Шупенькі. — Мн.: Маст. літ., 1993.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118617338 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б John Steinbeck // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118617338 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).