Джон Форбс Нэш

Джон Форбс Нэш малодшы (англ.: John Forbes Nash, Jr.; 13 чэрвеня 1928, Блюфілд, Заходняя Вірджынія, ЗША — 23 мая 2015) — амерыканскі матэматык, які займаўся тэорыяй гульняў і дыферэнцыяльнай геаметрыяй. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1994).

Джон Форбс Нэш
англ.: John Forbes Nash
John Forbes Nash, Jr. by Peter Badge.jpg
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1928(1928-06-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 2015(2015-05-23)[4][5][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька John Forbes Nash, Sr.[d][7]
Жонка Alicia Nash[d]
Род дзейнасці матэматык, эканаміст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Тэорыя гульняў[8], дыферэнцыяльная геаметрыя, матэматыка[8] і эканоміка[8]
Месца працы
Навуковая ступень бакалаўр і доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Albert W. Tucker[d]
Член у
Узнагароды
Подпіс John Forbes Nash (1928-2015) signature.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выпускнік Прынстанскага ўніверсітэта. Джон Нэш ажаніўся з Алішай Лард у 1957 годзе, калі ён лічыўся ўзыходзячай зоркай у свеце матэматыкі. У 1959 годзе ў яго дыягнаставалі паранаідальную шызафрэнію. Жонка некалькі разоў змяшчала яго ў псіхіятрычную бальніцу. У 1962 годзе яна развялася. Аднак яны засталіся блізкія адзін аднаму, а да пачатку 1980-х гадоў стан вучонага стаў паляпшацца. У 2001 годзе былыя муж і жонка зноў заключылі шлюб.

Аліша Нэш дапамагала мужу справіцца з хваробай. Яны разам сталі шмат выступаць публічна наконт правоў людзей з псіхічнымі расстройствамі.

У 1994 годзе Джон Нэш быў ганараваны Нобелеўскай прэміі па эканоміцы «За аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў» (разам з Райнгардам Зельтэнам і Джонам Харсані). У 2015 яму была прысуджана Абелеўская прэмія.

У канцы 1990-х гадоў журналістка Сільвія Назар напісала біяграфію Джона Нэша, якая паслужыла асновай для фільма «Гульні розуму» (A Beautiful Mind) рэжысёра Рона Ховарда. Стужка атрымала шматлікія ўзнагароды, уключаючы прэмію «Оскар» у намінацыях «Найлепшы фільм» і «Найлепшая рэжысёрская праца».

Джон Нэш загінуў у 2015 годзе ў Нью-Джэрсі ў аўтамабільнай катастрофе, разам з ім разбілася яго жонка Аліша Нэш.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #121563987 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. John Forbes Nash, Jr. // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. John Nash Dead: 'A Beautiful Mind' Mathematician Killed In Car Accident // HuffPostNYC: 2015.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #121563987 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  6. Famed 'A Beautiful Mind' mathematician John Nash, wife, killed in N.J. Turnpike crashJersey City. Праверана 24 мая 2015.
  7. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  8. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  9. NNDB — 2002.
  10. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  11. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.