Джон Франклін

Джон ФРАНКЛІН (англ.: John Franklin; 16 красавіка 1786, Спілсбі, Лінкольншыр, Вялікабрытанія — 11 чэрвеня 1847, востраў Кінг-Уільям) — англійскі мараплавец, даследчык Арктыкі, контр-адмірал.

Джон Франклін
англ.: John Franklin
John Franklin.jpg
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, ваенна-марскі афіцэр, батанік
Дата нараджэння 16 красавіка 1786(1786-04-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 1847(1847-06-11) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Willingham Franklin[d][2][3][4]
Маці Hannah Weekes[d][2][3]
Жонка Jane Franklin[d] і Eleanor Anne Porden[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Signature of John Franklin (1786–1847).png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1818 удзельнічаў у экспедыцыі Д. Б'юкена, мэтай якой было прайсці з Атлантычнага акіяна праз Паўночны полюс у Ціхі акіян. У 1819—22 і 1825—27 кіраваў экспедыцыямі, якія даследавалі паўночнае ўзбярэжжа і ўнутраныя раёны Паўночнай Амерыкі. У 1845 узначаліў палярную экспедыцыю на суднах «Тэрор» і «Эрэбус» для пошуку Паўночна-Заходняга праходу. Удзельнікі экспедыцыі загінулі. На іх пошукі арганізавана каля 50 экспедыцый, якія зрабілі вялікі ўклад у даследаванні Канадскага Арктычнага архіпелага.

Імем Дж. Франкліна названы мыс, горы, заліў і праліў у Паўночнай Амерыцы.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.456: Джон Франклін