Джорджа Андраевіч-Кун

Джо́рджа Андрае́віч-Кун (сербск.: Ђорђе Андрејевић-Кун; 31 сакавіка 1904, Брэслау Германская імперыя — 17 студзеня 1964, Бялград, СФРЮ) — сербскі жывапісец і графік.

Джорджа Андраевіч-Кун
сербск.: Ђорђе Андрејевић-Кун
Фатаграфія
Дата нараджэння 31 сакавіка 1904(1904-03-31)[1][2] ці 1904[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1964(1964-01-17)[1] ці 1964[3]
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Югаславіі Югаславія
Род дзейнасці мастак, vexillographer, wood engraver, мастак-гравёр
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба Акадэмія прыкладнога мастацтва ў Бялградзе
Партыя
Член у
Прэміі Федэратыўная прэмія СФРЮ ў вобласці графікі (1946),
Федэратыўная прэмія СФРЮ ў вобласці жывапісу (1949)
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Джорджа Андраевіч-Кун нарадзіўся ў Германскай Сілезіі, у сям'і серба і немкі. У самым пачатку Першай сусветнай вайны сям'я выехала ў Бялград. У 19201925 гадах вучыўся ў бялградскай Акадэміі прыкладных мастацтваў. У 19261928 гадах працягнуў вучобу ў Венецыі і Рыме, у 19281929 — у Парыжы.

У 1931 годзе яго праект герба горада Бялграда атрымаў на ананімным конкурсе[4] першую прэмію[5]. У 19311932 годзе правёў персанальныя выстаўкі ў Бялградзе, Заграбе і Нові-Садзе. У 1934 годзе Андрэевіч-Кун наведаў Маскву і захапіўся «сацыялістычным рэалізмам». У тым жа годзе ўдзельнічаў у стварэнні арт-групы югаслаўскіх мастакоў «Život» (Жыццё).

Камуніст. У складзе інтэрнацыянальных брыгад удзельнічаў у 19361939 гадах у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. У 19411945 гадах у народна-вызваленчай барацьбе ў Югаславіі.

Прафесар Бялградскага ўніверсітэта. Прэзідэнт Югаслаўскай федэрацыі мастакоў.

Памёр 17 студзеня 1964 года ў Бялградзе.

Творчасць правіць

Заснавальнік сац.-крытычнага кірунку ў сербскім мастацтве 1930-х гг. Аўтар станковых кампазіцый «Маці» (1937), «Калона» (1946), «У Парыжы» (1950), цыкла гравюр па дрэве «Крывавае золата» (1934), «За свабоду» (1937) і інш[6].

Зноскі

  1. а б Djordje Andrejevic Kun // RKDartists
  2. Djordje Andrejević-Kun // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 27 лютага 2024.
  4. У ім удзельнічала 56 чалавек.
  5. Герб Бялграда аўтарства Д. Андраевіча-Куна застаецца дзеючым і сёння.
  6. Андраевіч-Кун Джорджа. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць