Джо́рджа Ваза́ры (італ.: Giorgio Vasari; мянушка Арэціна 30 ліпеня 1511, Арэца — 27 чэрвеня 1574, Фларэнцыя) — італьянскі мастак, архітэктар і пісьменнік. Аўтар знакамітых «Жыццяпісаў», заснавальнік сучаснага мастацтвазнаўства.

Джорджа Вазары
Giorgio Vasari
Фатаграфія
Аўтапартрэт. Галерэя Уфіцы, Фларэнцыя
Імя пры нараджэнні англ.: Giorgio II Vasari
Дата нараджэння 30 ліпеня 1511[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1574[2][4] (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Антоніа Вазары[d]
Маці Maddalena Tacci[d]
Жонка Niccolosa Bacci[d]
Род дзейнасці мастак, архітэктар, мастацтвазнавец, пісьменнік, біёграф, тэарэтык мастацтва, эстэтык, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр гістарычны жывапіс[4], рэлігійны жывапіс[d][4] і партрэт[4]
Мастацкі кірунак Адраджэнне[6]
Уплыў Guillaume de Marcillat[d]
Уплыў на Джавані Батыста Нальдзіні
Член у
Узнагароды
ордэн Залатой шпоры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вазары-жывапісец

правіць

Жывапіс Вазары ўяўляе сабой яркі ўзор тасканскага маньерызму. Першая карціна Вазары, якая дайшла да нас — «Пахаванне Ісуса» (1532, дом-музей Вазары ў Арэца). Вазары працаваў надзвычай хутка, хоць і карыстаўся дапамогай шматлікіх маладых мастакоў, імёны якіх таксама захаваліся. Ва ўласным жыццяпісе ён апісваў усе свае працы ў самых дробных падрабязнасцях. Нягледзячы на тое, што Вазары быў добрым мастаком, у яго фігурах сустракаюцца няправільнасці. Яго карціны напісаны ў халоднай каляровай гаме.

Вазары-архітэктар

правіць
 
Галерэя Уфіцы

Поспех Вазары ў архітэктуры быў пераменлівы. Вазары быў таленавіты ў дэкоры, але мірыўся з няўдачамі ў манументальнай архітэктуры. Ён няўдала перабудаваў некалькі будынкаў, не здолеўшы захаваць адзінства архітэктурнага вобразу. Пабудаваныя Вазары новыя будынкі адрозніваюцца своеасаблівай прыгажосцю і арыгінальнасцю. Будынак для Папы Юлія III у Рыме і будынак Уфіцы ў Фларэнцыі, пачаты Вазары, сведчаць на карысць яго архітэктурнага таленту. Яму ж належыць комплекс будынкаў, якія складаюць Палац рыцараў св. Стэфана ў Пізе і шматлікія іншыя.

Гл. таксама

правіць

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. autori vari Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929.
  2. а б BeWeB Праверана 5 лютага 2021.
  3. а б Вазари Джорджо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г д е RKDartists
  5. Kunstindeks Danmark Праверана 5 чэрвеня 2022.
  6. Oxford Bibliographies OnlineOUP, 2010.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць