Джорджтаўн (Гаяна)
Джорджтаўн (англ.: Georgetown) — сталіца, самы вялікі порт і самы вялікі горад Гаяны, знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлатычнага акіяна ў вусці ракі Дэмерара. Насельніцтва складае каля 210 тыс. чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||
Праз порт горада ажыццяўляецца экспарт краіны, у асноўным: цукар, дрэва, баксіты, золата і алмазы.
Горад быў заснаваны ў 1781 годзе галандскімі каланістамі, першапачатковая назва была — Стабрук. Сучасная назва была нададзена гораду ў 1812 годзе, пасля перадачы калоніі Вялікабрытаніі. У 1784 годзе горад атрымаў статус адміністрацыйнага цэнтра галандскіх каланіяльных тэрыторыяў ў Паўднёвай Амерыцы. У 1812 годзе, пасля заваявання брытанцамі, у горадзе размясцілася рэзідэнцыя губернатара. У 1831 годзе, пасля аб'яднання англійскіх калоній Бербіс, Эсекіба і Дэмерара, Джорджтаўн стаў сталіцай новага ўтварэння — Брытанская Гвіяна. Пасля адмены рабства ў 1830-х гадах у Джорджтаўн пачалі прыбываць працоўныя з Індыі, Азіі і Афрыкі, у 1840-х гадах сюды пачалі перасяляцца працоўныя з Партугаліі і Кітаю.
У маі 1966 года Гаяна абвясціла сваю незалежнасць, а Джорджтаўн стаў яе сталіцай.
Прыродныя ўмовы
правіцьКлімат у горадзе субэкватарыяльны, сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад +26 да +28 °C. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае каля 2250 мм. Перыяд дажджоў цягнецца з мая да жніўня, і з лістапада да студзеня. У сувязі з блізкасць акіяна, вільготнасць паветра вельмі высокая, прыкладна 75-80 %.
Адукацыя
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).