Джордж Бернард Шоу

Джордж Бернард Шоу (англ.: George Bernard Shaw; 26 ліпеня 1856, Дублін, Ірландыя, Вялікабрытанія — 2 лістапада 1950, Эят-Сент-Лорэнс, Англія, Вялікабрытанія) — ірландскі пісьменнік; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «новай драмы», рэфарматар тэатральнага мастацтва.

Бернард Шоу
Bernard Shaw
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні George Bernard Shaw
Дата нараджэння 26 ліпеня 1856(1856-07-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 1950(1950-11-02)[3][5][…] (94 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька George Carr Shaw[d][8]
Маці Lucinda Elizabeth Shaw[d][8]
Жонка Charlotte Payne-Townshend[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці 18801950
Жанр сатыра
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды Нобелеўская прэмія па літаратуры (1925)
Подпіс Выява аўтографа
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Служыў клеркам, з 1876 у Лондане, займаўся журналістыкай, быў мастацкім рэцэнзентам, музычным аглядальнікам, тэатральным крытыкам. Цікавіўся сацыялістычнымі ідэямі, адзін з заснавальнікаў «Фабіянскага таварыства».

Творчасць

правіць

На яго творчасць паўплывалі Г. Ібсен і рускія пісьменнікі. Дэбютаваў як раманіст: «Нясталасць» (1879, выд. 1930), «Неразумны шлюб» (1880), «Прафесія Кэшэля Байрана» (1882) і інш. Сусветную вядомасць яму прынеслі камедыі і сацыяльна-псіхалагічныя драмы; сярод апошніх вялікае месца займаюць т.зв. драмы ідэй, п’есы-дыскусіі. Стварыў цыклы «П’есы непрыемныя» («Дамы́ ўдаўца», паст. 1892; «Сэрцаед», «Прафесія місіс Уорэн», абедзве паст. 1905), «П’есы прыемныя» («Зброя і чалавек», паст. 1894; «Кандыда», «Выбраннік лёсу», абедзве паст. 1897; «Пажывём — пабачым!», паст. 1899), «П’есы для пурытан» («Вучань д’ябла», паст. 1897; «Ператварэнне капітана Брасбаўнда», паст. 1900; «Цэзар і Клеапатра», паст. 1901). П’есы «Другі востраў Джона Буля» (паст. 1904), «Маёр Барбара» (паст. 1905) — сатыра на палітычнае жыццё Англіі. Драма «Дом, дзе разбіваюцца сэрцы» (паст. 1920), пенталогія «Назад да Мафусаіла» (паст. 1922), трагедыя «Святая Іаанна» (паст. 1923) напоўнены драматызмам і філасофскім роздумам. Аўтар камедый «Пігмаліён» (паст. 1913), «Каляска з яблыкамі» (паст. 1929), «Дрэнна, ды праўда» (паст. 1932), «Мільянерка» (паст. 1936), тэарэтычных і публіцыстычных прац і інш.

Яго творы адметныя значнасцю сацыяльна-палітычнай і маральна-этычнай праблематыкі, філасофскай глыбінёй, вастрынёй канфлікту, багаццем мастацкай палітры, у якой гратэск, іронія, парадокс, выразны публіцыстычны пачатак спалучаюцца з інтэлектуалізмам, умоўнасцю, падтэкстам.

Беларускія пераклады

правіць

Зноскі

  1. Bernard Shaw
  2. George Bernard Shaw // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Шоу Джордж Бернард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Catalog of the German National Library Праверана 13 ліпеня 2024.
  5. Bernard Shaw // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  7. Find a Grave — 1996. Праверана 6 сакавіка 2018.
  8. а б Kindred Britain

Спасылкі

правіць