Джордж Браўн
Джордж Браўн, або Броўн (Brown, у манастве Юзаф, 1 чэрвеня 1801, Санкт-Пецярбург — 31 снежня 1879, Кракаў) — гісторык, бібліёграф і педагог.
Джордж Браўн | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1801 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1879 (78 гадоў) |
Месца смерці |
|
Род дзейнасці | святар, гісторык, бібліёграф, настаўнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 1 чэрвеня 1801 г. у Санкт-Пецярбургу ў сям’і англічаніна ды італьянкі. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Пецярбурга і Полацка, вывучаў філасофію ў Полацкай езуіцкай акадэміі. У Таварыства Ісуса ўступіў 6 жніўня 1817 г. у Пушы.
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) пэўны час знаходзіўся ў Ферары, а потым вярнуўся ва Ўсходнюю Еўропу — на Галічыну. Выкладаў філасофію Цярнопальскім езуіцкім калегіуме (1822—1824), тэалогію ў Старай Весі (1824—1826) і Тынцы (1826—1828). У 1828 г. у Перамышлі высвечаны на ксяндза. Прафесар гуманістыкі ў Цярнопалі (1828—1830 і 1832—1833), царкоўнай гісторыі ў Тынцы (1830—1831), філасофіі Цярнопалі (1833—1835). З 1838 па 1843 гг. — рэктар Цярнопальскага езуіцкага калегіума, потым прэфект штудый і прафесар багаслоўя ў Новым Сончы (1843—1844), прэфект гімназіі і ўсеагульнай гісторыі ў Цярнопалі (1844—1846). У 1846—1848 гг. — прэфект штудый, а потым — рэктар калегіума і шляхецкага канвікта, а таксама прафесар ўсеагульнай гісторыі ў Львове.
Пад час нядоўгай ліквідацыі Таварыства Ісуса ў Аўстрыйскай імперыі (1848—1852) Браўн заставаўся у Львове, працуючы над бібліяграфіяй езуітаў Польшчы, Літвы і Беларусі. У 1853 г. браў удзел у XXII Генеральнай кангрэгацыі Таварыства Ісуса ў Рыме, дзе меў магчымасць знайсці новыя матэрыялы да сваіх гістарычных даследаванняў. У 1854—1866 гг. — правінцыял Галіцкай правінцыі Таварыста Ісуса, а потым — настаяцель у Львове (1866—1870), пракуратар правінцыі і прэфект бібліятэкі ў Кракаве (1871—1879).
Працы
правіцьВывучаў гісторыю ордэна езуітаў Польшчы, Літвы і Беларусі. Стварыў бібліяграфічны слоўнік на лацінскай мове «Бібліятэка пісьменнікаў польскай асістэнцыі Таварыства Ісуса» (1856). (У 1862 г. у Познані праца была апублікавана па-польску — «Biblioteka pisarzów assystencyi polskiéj Towarzystwa Jezusowego» Архівавана 21 сакавіка 2017.. Перадаваў бельгійскаму езуіту Аўгустыну дэ Бакеру матэрыялы да агульнай бібліяграфіі ордэна («Bibliothèque de la Compagnie de Jésus», t. 1-7, 1853—1861). Напісаў на лацінскай мове гісторыю езуітаў на Беларусі (не апублікавана, рукапіс захоўваецца ў архіве езуітаў у Рыме). У 1861—1870 гадах супрацоўнічаў з часопісамі «Tygodnik katolicki» («Каталіцкі штотыднёвік»), у якім друкаваў артыкулы па гісторыі Беларусі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.