Джордж Вашынгтон
Джордж Вашынгтон (англ.: George Washington, 22 лютага 1732 — 14 снежня 1799) — адзін з айцоў-заснавальнікаў ЗША. Прывёў кантынентальнаю армію да перамогі над Вялікабрытаніяй пад час вайны за Незалежнасць (1775—1783). У 1789 годзе быў абраны першым прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі.
Юнацтва і пачатак ваеннай кар’еры
правіцьДжордж Вашынгтон нарадзіўся 22 лютага 1732 года ў Вірджыніі. Першы сын Аўгусціна Вашынгтона і яго другой жонкі, Мэры Бол Вашынгтон. Дзяцінства і юнацтва ён правёў у сціплых умовах, атрымаў павярхоўную школьную адукацыю. У 11 гадоў страціў свайго бацьку, уладальніка тытунёвай плантацыі. Яго выхоўваў зводны брат Лоўрэнс, пасля смерці якога ён пераняў у 1752 годзе маёнтак Маўнт Вернон пад Александрыяй. З 1748 года дапамагаў барону Ферфаксу. У 21 год Вашынгтон стаў Брыгадзірам Муляроў у братэрстве масонаў.
У 1754 годзе Вашынгтон удзельнічаў у баях з французскімі войскамі каля форта Дзюкен, патрапіў у палон, калі абараняў форт Несесіці (Пенсільванія). Французы адпусцілі Вашынгтона і яго атрад з воінскімі ўшанаваннямі, пасля чаго ён звольніўся са службы. Але ў наступным годзе Вашынгтон ізноў уступіў у каланіяльнае апалчэнне ў званні падпалкоўніка. У новай ваеннай экспедыцыі да форта Дзюкен ён камандаваў адступам апалчэнцаў пасля таго, як французы і іх саюзнікі-індзейцы ўстроілі ім засаду і забілі камандзіра атрада англійскага генерала Брэдака. У тым баі загінула больш за палову англійскіх апалчэнцаў. Вашынгтон выявіў асабістую адвагу і вывяў з акружэння ўсіх, хто застаўся ў жывых. За гэты подзвіг ён удастоіўся звання палкоўніка і быў прызначаны камандзірам вірджынскага апалчэння. У маі 1756 года, калі ў Еўропе пачалася Сямігадовая вайна і Англія сапхнулася ў той вайне з Францыяй, палкоўнік Джордж Вашынгтон узначаліў абарону заходняй мяжы штату Вірджынія ад французаў. У 1759 годзе ён выйшаў у адстаўку і заняўся грамадскай дзейнасцю. Перад гэтым ён паспрабаваў уступіць у шэрагі рэгулярнага брытанскага войска, але атрымаў адмову. Неўзабаве яго абралі дэпутатам заканадаўчага сходу штата Вірджынія, 1-га і 2-га Кантынентальных кангрэсаў.
Шлюб і дзеці
правіцьДжорджа Вашынгтона і Марту Дэндрыдж Кёртыз пазнаёмілі сябры Марты. Джордж прапанаваў руку і сэрца праз некалькі тыдняў пасля знаёмства. Яны ажаніліся 6 студзеня 1759, калі ім было па 27 гадоў. Джордж і Марта сталі жыць у доме бацькоў Марты, які называўся Белым Домам. Пасля гэтае імя дадуць рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША. Гэта быў другі шлюб Марты. Яе першы муж, Даніэль Парк Кёртыз, памёр у 1757. Джордж ніколі не меў сваіх дзяцей, але ён усынавіў чатырох дзяцей Марты. У Марты і Джорджа было сем унукаў.
Амерыканская рэвалюцыя
правіцьНа Другі Кантынентальны Кангрэс (красавік 1775) Вашынгтон прыйшоў у ваеннай форме, кажучы гэтым, што ён ужо падрыхтаваны да вайны. Яго аўтарытэт, ваенны вопыт, харызма, рэпутацыя шчырага патрыёта паспрыялі на падтрымку паўднёвых штатаў, асабліва Вірджыніі. Кангрэс стварыў Кантынентальную Армію 14 чэрвеня. Праз некаторы час Вашынгтон стаў галоўнакамандуючым, узяў адказнасць за камандаванне амерыканскімі сіламі. У арміі адчуваўся катастрафічны недахоп пораху, таму Вашынгтон шукаў іншыя крыніцы. Францыя і рэйды на англійскія арсеналы часткова дапамагалі.
17 сакавіка 1776 года Кантынентальнае войска (20 тысяч чалавек, 6 тысяч апалчэнцаў) атрымала першую важную перамогу — пры аблозе горада Бостана. Вашынгтон вымусіў 7-тысячны англійскі гарнізон, якім камандаваў каралеўскі генерал Уільям Хоу, эвакуіравацца морам з Бостану.
Аднак затым услед ішла няўдалая спроба Кантынентальнага войска абараніць ад англічанін горад Нью-Ёрк. Лонданскі ўрад загадаў генералу Уільяму Хоу пакончыць з рэвалюцыяй у амерыканскіх калоніях і паслала яму ў падмацаванне войска і эскадру пад камандаваннем яго брата адмірала Рычарда Хоу. У ліпені 1776 года на Стэйтэн-Айленд высадзіўся брытанскі 32-тысячны дэсант. Генерал Джордж Вашынгтон арганізаваў абарону Лонг-Айленда і Манхэтэна, але не хапала і людзей, і прылад, і баяпрыпасаў. Англічане пайшлі ў наступ і разбілі праціўніка.
Неўзабаве Вашынгтону прыйшлося, пераправіўшыся праз раку Дэлавэр, адступіць у Пенсільванію. Пасля Кантынентальны кангрэс збёг з Філадэльфіі ў паўночны горад Балтымар.
Да таго часу амерыканскае войска налічвала ўсяго тры тысячы чалавек. Англійскі генерал Уільям Хоу меў у сваім распараджэнні 34-тысячнае войска. Пасля здабытай перамогі ў Нью-Ёрку ён рашыў дачакацца вясны, каб канчаткова разграміць амерыканскіх мяцежнікаў. Аднак не прыняў у разлік рашучасць і ініцыятыўнасць галоўнакамандуючага Кантынентальнага войска.
У калядную ноч 1776 года Джордж Вашынгтон ажыццявіў сваю найбольш вядомую баявую аперацыю. Пяройдучы змёрзлую раку Дэлавэр, з мінімальнымі стратамі ўзяў у палон 900 салдат і афіцэраў каралеўскага войска. Затым у Прынстане былі захопленыя склады. Гэтыя перамогі не толькі паднялі баявы дух Кантынентальнага войска, але і прыцягнулі ў яе добраахвотнікаў, якія жадалі са зброяй у руках адстойваць незалежнасць калоній ад брытанскіх войскаў.
Вашынгтон рашыў правесці рэарганізацыю даручанага яму войска, усведамляючы, што пакуль немагчыма перамагчы англічанін у палявой бітве. Час жа працаваў на амерыканцаў, паколькі зацяжная вайна ў калоніях вымотвала ваенную сілу Вялікабрытаніі, у якой былі немалыя праблемы і ў іншых частках свету. Абапіраючыся на рэвалюцыйны запал амерыканцаў, Джордж Вашынгтон здолеў у кароткія тэрміны стварыць рэгулярнае і баяздольнае войска, якое цяпер паспяхова дзейнічала супраць англічанін сумесна з партызанскімі атрадамі. Галоўнакамандуючы прыняў меры для абароны горада Філадэльфія і прадухіліў уварванне каралеўскіх войскаў з Канады. 17 кастрычніка 1777 года пад горадам Саратога амерыканскія паўстанцы атрымалі над праціўнікам пераканаўчую перамогу.
Каб стварыць сапраўды рэгулярнае войска, яго галоўнакамандуючы са згоды ўрада Злучаных Штатаў і кангрэсменаў запрасіў ваенных з Еўропы. Джордж Вашынгтон кіраваў баявымі дзеяннямі пры блакадзе межаў штату Нью-Ёрк, занятага англічанінамі. Ён па-ранейшаму лічыў галоўным захаванне створанай ім рэгулярнага войска на бліжэйшую будучыню, паколькі ў Еўропе наспявала вайна паміж Францыяй і Англіяй. Вашынгтон не памыліўся ў сваіх разліках. Сапраўды, улетку 1778 года Францыя абвясціла вайну Вялікабрытаніі і стала больш актыўна падтрымліваць амерыканскіх паўстанцаў. У чэрвені 1779 года Іспанія пераняла яе прыклад Францыі.
20 чэрвеня 1778 года адбылася Манмуцкая бітва. Амерыканскімі войскамі камандаваў генерал Лі, які ў крытычны момант загадаў адступіць, што выклікала замяшанне ў шэрагах амерыканскага войска. Тады Джордж Вашынгтон асабіста натхніў і згуртаваў сваё войска, і ў выніку гэтага амерыканцы перамаглі. Генерал Лі быў з ганьбай звольнены з войска.
У гэты час у шэрагах амерыканскага войска пачаліся мецяжы, выкліканыя абясцэньваннем кантынентальных грошай і цяжкасцямі з забеспячэннем правіянтам. Усяго адбылося шэсць мецяжоў, якія былі хутка падушаныя ваеннай сілай.
Адной з галоўных была перамога ў Ёрктаўне.
19 кастрычніка 1781 года Джордж Вашынгтон прыняў ад лорда Карнуоліса капітуляцыю брытанскага каралеўскага войска.
30 лістапада 1782 года быў складзены Парыжскі дагавор, па якой прызнавалася незалежнасць Злучаных Штатаў і аб’яўлялася аб заканчэнні ваенных дзеянняў паміж ЗША і Вялікабрытаніяй. 23 лістапада наступнага года брытанскае войска эвакуіраваліся з Нью-Ёрка. У горад уступілі войскі Джорджа Вашынгтона.
Адстаўка Вашынгтона была кароткай. Яму прапанавалі прыняць удзел у Канстытуцыйным Канвенце летам 1787 года ў Філадэльфіі, дзе ён быў аднагалосна абраны прэзідэнтам Канвенцыі. Пасля гэтага 13 штатаў прагаласавалі за Канстытуцыю і аднагалосна абралі прэзідэнтам ЗША Вашынгтона. Аўтарытэт Джорджа Вашынгтона быў настолькі высокі, што на выбарах 1792 года ён быў пераабраны на пост прэзідэнта другасна.
Помнікі і мемарыялы
правіцьСёння выява першага прэзідэнта ЗША стала сімвалам краіны. Яго можна ўбачыць:
- банкнота ў адзін долар ЗША
- разам з Тэадорам Рузвельтам, Томасам Джэферсанам і Абрахамам Лінкальнам высечаныя на гары Рашмар
- Мемарыял Джорджа Вашынгтона ў Александрыі
Шматлікія месцы носяць імя Вашынгтона
- сталіца ЗША, г. Вашынгтон
- штат Вашынгтон
- Універсітэт імя Джорджа Вашынгтона
Мастацкія фільмы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б https://d-nb.info/gnd/11876439X/about/lds / German National Library Праверана 9 кастрычніка 2022.
- ↑ http://www.anb.org/articles/02/02-00332.html
- ↑ Nevins A., Graff H. George Washington // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ McDonald F. Washington, George (1732-1799), first president of the United States // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.0200332
- ↑ http://www.timelines.ws/subjects/Wine.HTML
- ↑ https://www.mountvernon.org/the-estate-gardens/location/washington-tomb Праверана 24 мая 2020.
- ↑ OpenStreetMap — 2004. Праверана 24 мая 2020.
- ↑ Kindred Britain
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11876439X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 мая 2021.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage Праверана 30 мая 2021.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #11928912p // BnF catalogue général — Paris: BnF.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джордж Вашынгтон
- George Washington на IMDB
- Washington: The Forging of a Nation на IMDB
- The Crossing на IMDB