Джордж Грын (матэматык)
Джордж Грын (англ.: George Green; 14 ліпеня 1793, Снейнтан, цяпер у межах г. Нотынгема, Вялікабрытанія — 31 сакавіка 1841) — англійскі матэматык.
Джордж Грын | |
---|---|
англ.: George Green | |
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1793[1][2][3] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 31 мая 1841[4][3] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
Самастойна вывучаў матэматыку, потым скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1837).
Навуковы ўкладПравіць
Навуковыя працы па матэматычнай фізіцы. Развіў тэорыю электрычнасці і магнетызму, увёў паняцце патэнцыялу, устанавіў сувязь паміж інтэграламі па аб’ёме і па паверхні, якая абмяжоўвае гэты аб’ём (гл. формулы Грына), вывеў асноўнае ўраўненне тэорыі пругкасці.
Яго імем названа т. зв. функцыя распаўсюджвання (гл. функцыя Грына).
Зноскі
- ↑ George Green // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ George Green // Proleksis enciklopedija — 2009.
- ↑ 3,0 3,1 Brozović D., Ladan T. George Green // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
ЛітаратураПравіць
- Грын Джордж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8. — С. 482.
- Стройк Д. Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. — М., 1969.