Яго каралеўская высокасць Прынц Джордж Аляксандр Луіс Кембрыджскі (англ.: Prince George of Cambridge; нар. 22 ліпеня 2013[2], Лондан) — член брытанскай каралеўскай сям'і, трэці праўнук каралевы Елізаветы II, першы ўнук прынца Уэльскага Чарльза і прынцэсы Уэльскай Дыяны, першынец герцага Кембрыджскага Уільяма і герцагіні Кембрыджскай Кэтрын, займае трэцяе месца (на момант нараджэння) у лініі атрымання ў спадчыну брытанскага прастола. Яшчэ да нараджэння прынца газета The Washington Post назвала яго «самым сусветна вядомым малянём»[3].

Джордж Кембрыджскі
англ.: Prince George of Cambridge[1]
Джордж Кембрыджскі
2019 год
сцяг
член брытанскай каралеўскай сям'і
з 23 ліпеня 2013 года
Манарх Елізавета II
 
Адукацыя
Дзейнасць вучань, арыстакрат
Веравызнанне Царква Англіі
Нараджэнне 22 ліпеня 2013 (2623 дз.)
Лондан (Вялікабрытанія)
Род Віндзорская дынастыя
Бацька Уільям, герцаг Кембрыджскі
Маці Кэтрын, герцагіня Кембрыджская
 
Сайт royal.uk/prince-george
Джордж Аляксандр Луіс, прынц Кембрыджскі
Брытанская каралеўская сям’я і главы Каралеўстваў Садружнасці
Badge of the House of Windsor.svg

Яе вялікасць каралева
Яго каралеўская вялікасць герцаг Эдынбургскі


Цяжарнасць герцагіні КэтрынПравіць

3 снежня 2012 года афіцыйны прадстаўнік каралеўскага двара Вялікабрытаніі заявіў, што жонка прынца Уільяма — герцагіня Кембрыджская — цяжарная і знаходзіцца ў бальніцы караля Эдварда VII у цэнтральным Лондане з сімптомамі таксікозу і прабудзе там яшчэ некалькі дзён[4]. 14 студзеня 2013 было абвешчана, што стан герцагіні палепшыўся і дзіця народзіцца ў сярэдзіне ліпеня[5].

НараджэннеПравіць

Герцагіня была дастаўлена ў бальніцу раніцай у 5:30, 22 ліпеня 2013 года. Хлопчык нарадзіўся ў 16:24 па мясцовым часе (19:24 па маскоўскім) вагай 8 фунтаў 6 унцый (3,8 кг)[6][7][8]. Прынц Уільям прысутнічаў пры родах[5], якія праходзілі ў бальніцы Святой Марыі(англ.) бел. — той жа бальніцы, дзе прынц Уільям і яго брат прынц Гары былі народжаны прынцэсай Дыянай у 1982 і 1984 гадах адпаведна. Роды прымалі былы і цяперашні гінеколагі каралевы — Маркус Сэтчэл і Алан Фарцінг[9].

ТытулПравіць

У адпаведнасці з правіламі тытулавання, якія дзейнічаюць у брытанскай манархіі[10], нованароджаны атрымаў тытул прынца і права на зварот «Каралеўская высокасць». Яго поўны афіцыйны тытул выглядае наступным чынам: «Яго каралеўская высокасць прынц Джордж Кембрыджскі». «Кембрыджскі» тут — не асабісты тытул прынца (герцагам Кембрыджскім застанецца толькі прынц Уільям), а свайго роду тытул пачцівасці.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 https://www.royal.uk/prince-george Праверана 16 красавіка 2020.
  2. Paul Owen, Peter Walker, Ben Quinn, Adam Gabbatt Royal baby: Duchess of Cambridge gives birth to a boy. Guardian (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  3. Sarah Rainey Duchess of Cambridge: The world is going wild for the royal baby. The Washington Post (27 чэрвеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  4. The Duke and Duchess of Cambridge are expecting a baby (англ.) . The official website of the British Monarchy (3 снежня 2012). Праверана 22 ліпеня 2013.
  5. 5,0 5,1 Duchess of Cambridge due to give birth in July (англ.) . Бі-бі-сі (14 студзеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  6. Жонка прынца Уільяма герцагіня Кембрыджская нарадзіла сына. РИА Новости (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  7. Кейт Мідлтан нарадзіла сына , Лента.ру (2013-07-22). Праверана 22 ліпеня 2013.
  8. Кейт Мідлтан нарадзіла хлопчыка , Russia Today (2013-07-22). Праверана 22 ліпеня 2013.
  9. Кэмеран заявіў, што Брытанія з захапленнем чакае нараджэння спадчынніка прастола. Корреспондент.net (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  10. Нікалсан Гаральд. King George the Fifth: His Life and Reign. — L.: Constable and Co., 1952. — P. 310. (англ.)