Джордж Клінтан (палітык)

Джордж Клінтан (англ.: George Clinton; 26 ліпеня 1739 — 20 красавіка 1812) — амерыканскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Ён быў першым абраным губернатарам Нью-Ёрка, і затым віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў пры Томасе Джэферсане і Джэймсе Мэдысане.

Джордж Клінтан
англ.: George Clinton
віцэ-прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1805 — 20 красавіка 1812
Папярэднік Аарон Бёр
Пераемнік Элбрыдж Томас Джэры
губернатар штата Нью-Ёрк[d]
1 ліпеня 1801 — 30 чэрвеня 1804
Папярэднік Джон Джэй
Пераемнік Morgan Lewis[d]
1-ы губернатар штата Нью-Ёрк[d]
30 ліпеня 1777 — 30 чэрвеня 1795
Пераемнік Джон Джэй
Нараджэнне 26 ліпеня 1739(1739-07-26)[1][2]
Смерць 20 красавіка 1812(1812-04-20)[1][2] (72 гады)
Месца пахавання
Бацька Charles Clinton[d]
Маці Elizabeth Denniston[d][3]
Жонка Sarah Cornelia Clinton[d]
Дзеці Elizabeth Clinton Tallmadge[d], George Clinton[d], Cornelia Clinton Genêt[d] і Catherine Clinton[d]
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Дзейнасць афіцэр, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Кантынентальная армія і Брытанская армія[d]
Званне lieutenant[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва ўзросце 18 гадоў Клінтан паступіў на службу ў Брытанскую Армію падчас Франка-індзейскай вайны, даслужыўся да звання лейтэнанта. Затым ён вывучаў права, пасля стаў сакратаром у судзе агульнаграмадзянскіх позваў, а затым працаваў у каланіяльным сходзе. Пазней ён быў абраны ў Кантынентальны Кангрэс, дзе галасаваў за Дэкларацыю незалежнасці ЗША, але быў выкліканы Джорджам Вашынгтонам для службы брыгадным генералам народнага апалчэння і павінен быў з’ехаць перад падпісаннем.

Клінтан быў вядомы сваёй нянавісцю да лаялістаў — ён выкарыстоўваў канфіскацыю і продаж іх маёмасці, каб дапамагчы здушыць іх супраціў. Джордж Клінтан быў прыхільнікам і сябрам Джорджа Вашынгтона, падчас цяжкай зімоўкі ў Вэлі-Фордж ён пастаўляў прадукты харчавання войскам. На першую ў гісторыі ЗША інаўгурацыю прэзідэнта Клінтан прыехаў разам з Вашынгтонам верхам на кані і даў урачысты абед у гонар гэтай падзеі.

Зноскі

  1. а б George Clinton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б George Clinton // GeneaStar
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура правіць

Kaminski, John P. George Clinton: Yeoman Politician of the New Republic. — Madison House. — 1993.