Джордж Клінтан (палітык)

(Пасля перасылкі з Джордж Клінтан, палітык)

Джордж Клінтан (англ.: George Clinton; 26 ліпеня 1739 — 20 красавіка 1812) — амерыканскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Ён быў першым абраным губернатарам Нью-Ёрка, і затым віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў пры Томасе Джэферсане і Джэймсе Мэдысане.

Джордж Клінтан
George Clinton
Джордж Клінтан
сцяг
4-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
сцяг
4 сакавіка 1805 — 20 красавіка 1812
Прэзідэнт Томас Джэферсан
Джэймс Мэдысан
Папярэднік Аарон Бур
Пераемнік пасада вакантная
Элбрыдж Джэры
сцяг
1-ы і 3-ці губернатар Нью-Ёрка
сцяг
30 ліпеня 1777 — 1 красавіка 1795
Віцэ-губернатар П'ер Ван Кортланд
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Джон Джэй
1 красавіка 1801 — 1 красавіка 1804
Віцэ-губернатар Ерамія Ван Рэнселер
Папярэднік Джон Джэй
Пераемнік Морган Льюіс
 
Партыя
Дзейнасць афіцэр, палітык, рабаўладальнік
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Нараджэнне 26 ліпеня 1739(1739-07-26)[1][2][3]
Смерць 20 красавіка 1812(1812-04-20)[1][2][3] (72 гады)
Пахаванне
Бацька Charles Clinton[d]
Маці Elizabeth Denniston[d]
Жонка Sarah Cornelia Clinton[d]
Дзеці Elizabeth Clinton Tallmadge[d], George Clinton[d] і Cornelia Clinton Genêt[d]
 
Ваенная служба
Род войскаў Кантынентальная армія і Брытанская армія[d]
Званне lieutenant[d]
Бітвы
 
Аўтограф GeoClintSig.jpg

Ва ўзросце 18 гадоў Клінтан паступіў на службу ў Брытанскую Армію падчас Франка-індзейскай вайны, даслужыўся да звання лейтэнанта. Затым ён вывучаў права, пасля стаў сакратаром у судзе агульнаграмадзянскіх позваў, а затым працаваў у каланіяльным сходзе. Пазней ён быў абраны ў Кантынентальны Кангрэс, дзе галасаваў за Дэкларацыю незалежнасці ЗША, але быў выкліканы Джорджам Вашынгтонам для службы брыгадным генералам народнага апалчэння і павінен быў з’ехаць перад падпісаннем.

Клінтан быў вядомы сваёй нянавісцю да лаялістаў — ён выкарыстоўваў канфіскацыю і продаж іх маёмасці, каб дапамагчы здушыць іх супраціў. Джордж Клінтан быў прыхільнікам і сябрам Джорджа Вашынгтона, падчас цяжкай зімоўкі ў Вэлі-Фордж ён пастаўляў прадукты харчавання войскам. На першую ў гісторыі ЗША інаўгурацыю прэзідэнта Клінтан прыехаў разам з Вашынгтонам верхам на кані і даў урачысты абед у гонар гэтай падзеі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 George Clinton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 George Clinton (vice president) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 George Clinton // GeneaStar

ЛітаратураПравіць

Kaminski, John P. George Clinton: Yeoman Politician of the New Republic. — Madison House. — 1993.