Джордж Оруэл
Джордж Оруэл, сапр. Эрык Артур Блэр (25 чэрвеня 1903, в. Маціхары паблізу мяжы з Непалам, Індыя, Брытанская імперыя — 21 студзеня 1950) — англійскі пісьменнік і публіцыст. Найбольш вядомы як аўтар антыўтапічнага культавага рамана «1984» і аповесці «Ферма».
Джордж Оруэл | |
---|---|
George Orwell | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Eric Arthur Blair |
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 1950[1][2][…] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Richard Walmesley Blair[d][5] |
Маці | Ida Mabel Limouzin[d][5] |
Жонка | Элен О’Шаўгнэсі[d] і Соня Оруэл[d] |
Дзеці | Richard Blair[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, публіцыст |
Гады творчасці | 1935—1950 |
Жанр | антыутапічная літаратура[d] |
Мова твораў | французская мова і англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | «Х'юга» |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
ЖыццяпісПравіць
Бацька, Рычард Блэр, служыў у адным з дэпартаментаў брытанскай індыйскай адміністрацыі. Маці была дачкой французскага гандляра. За шмат гадоў службы, да выхаду на пенсію ў 1912 г., Рычард Блэр не нажыў сям'і дастатку, 8-гадовага Эрыка з цяжкасцю ўладкавалі ў прыватную падрыхтоўчую школу ў графстве Сусэкс. Паказаўшы здольнасць да вучобы, праз некалькі гадоў, хлопчык на конкурснай аснове атрымаў стыпендыю для навучання ў Ітане, самай прывілеяванай прыватнай школе Вялікабрытаніі, якая давала шлях у Оксфард ці Кембрыдж. Пазней у эсэ «Чаму я пішу» Оруэл успамінаў, што ўжо ў 5—6 гадоў ён цвёрда ведаў, што будзе пісьменнікам, а ў Ітане вызначылася кола яго літаратурных прыхільнасцяў — Свіфт, Стэрн, Джэк Лондан. Магчыма, што менавіта дух прыгод і авантурызму ў творах гэтых пісьменнікаў паўплываў на рашэнне Э. Блэра збочыць са звыклага шляху выпускніка Ітана і паступіць на службу ў імперскую паліцыю, спачатку ў Індыі, затым у Бірме. У 1927 г., расчараваўшыся ў ідэалах і сістэме, якой ён служыў, Э. Блэр пайшоў у адстаўку і пасяліўся ў Партабела Роўд, квартале лонданскай галоты, затым з'язджае ў Парыж — цэнтр еўрапейскай багемы. Аднак Э. Блэр жыў зусім не багемна, у рабочым квартале, зарабляў мыццём посуду, збіраючы досвед і ўражанні, якія пазней Дж. Оруэл пераплавіць у раманы і шматлікія эсэ.
Сацыялістычныя сімпатыі пісьменніка прывялі яго ў шэрагі іспанскіх рэспубліканцаў, калі там пачалася Грамадзянская вайна. Дж. Оруэл адпраўляецца ў Іспанію ў канцы 1936 г. у якасці карэспандэнта Бі-бі-сі і лонданскай газеты «Абсервер». Дж. Оруэл быў уражаны атмасферай роўнасці і баявога брацтва, якую ён адчуў па прыбыцці ў Барселону. Сацыялізм уяўляўся рэальнасцю, і, прайшоўшы пачатковую ваенную падрыхтоўку, пісьменнік адпраўляецца на фронт, дзе атрымлівае сур'ёзнае раненне горла. Оруэл апісаў тыя дні ў дакументальнай кнізе «У гонар Каталоніі» (Homage to Catalonia, 1938), дзе апеў сяброў па зброі, дух брацтва, дзе не было «сляпога падпарадкавання», дзе існавала «амаль поўная роўнасць афіцэраў і салдат». Знаходзячыся пасля ранення ў шпіталі, Оруэл напіша сябру: «Я быў сведкам дзіўных рэчаў і, нарэшце, сапраўды паверыў у Сацыялізм, — чаго не было раней».
Газета La Batalla, орган іспанскай Аб'яднанай марксісцкай працоўнай партыі, у шэрагах якой ваяваў Дж. Оруэл, яшчэ ў 1936 г. асудзіла палітычныя судовыя працэсы ў Маскве і сталінскую расправу над старымі бальшавікамі. Зрэшты, яшчэ да ад'езду ў Іспанію Оруэлу было вядома пра масавыя працэсы, якія ён зваў «палітычнымі забойствамі» але, у адрозненне ад большасці англійскіх левых, лічыў, што гэтыя падзеі ў Расіі не з'яўляецца «наступам капіталізму», а ёсць «агіднае скрыўленне Сацыялізму».
Оруэл горача адстойваў першапачатковыя «маральныя паняцці сацыялізму» — «свабода, роўнасць, брацтва і справядлівасць», працэс дэфармацыі якіх ён адлюстраваў у сатырычнай алегорыі «Двор для жывёлы» (або «Ферма»). Дзеянні некаторых рэспубліканцаў у Іспаніі і жорсткая практыка сталінскіх рэпрэсій пахіснулі яго веру ў ідэалы сацыялізму. Оруэл зразумеў утапічнасць пабудовы бяскласавага грамадства і нізасць чалавечай прыроды, якой уласцівыя жорсткасць, канфліктнасць, імкненне панаваць над сабе падобнымі. Трывогі і сумневы пісьменніка адбіліся ў яго найболей вядомых і часта цытаваных аповесці «Двор для жывёлы» («Ферма») і рамане «1984».
Хоць у творах Оруэла прагледжваецца сатыра на таталітарны лад, самога пісьменніка ўлады працяглы час падазравалі ў шчыльных сувязях з камуністамі. Як высветліла рассакрэчанае ў 2007 годзе дасье на пісьменніка, брытанскія спецслужбы з 1929 году і амаль до самай яго смерці ў 1950 годзе сачылі за ім, прычым меркаванне пра пісьменніка ў прадстаўнікоў розных спецслужб не супадала. Напрыклад, у адной з нататак дасье, датаванай 20 студзеня 1942 года, агент Скотлэнд-Ярда сержант Юінг (англ.: Sgt Ewing) апісвае Оруэла наступным чынам:
У гэтага чалавека шырокія камуністычные перакананні, і некаторыя з яго індыйскіх сяброў кажуць, што часта бачылі яго на сходах камуністаў. Ён багемна апранаецца як на рабоце, так і ў вольны час.
Арыгінальны тэкст (англ.)This man has advanced communist views, and several of his Indian friends say that they have often seen him at communist meetings. He dresses in bohemian fashion both at his office and in his leisure hours
Згодна дакументам, пісьменнік сапраўды прымаў удзел у такіх сходах, і ў характарыстыцы ён праходзіў як «сімпатызуючы камуністам»[7][8]. Аднак, афіцэр MI5 Огілві (англ.: Ogilvie) азнаёміўшыся з паведамленнем сяржанта Юінга, с некаторай іроніяй адзначаў[9]:
Я прыйшоў да высновы, што спадар сяржант быў вельмі разгублены, як яму апісаць гэты вельмі асобны выпадак, адсюль выраз «шырокія камуністычныя перакананні». Гэта супадае з выявай Блэр@Оруэл [sic], што маецца ў нас. З яго нядаўніх лістоў вынікае, што а ні яго лінія не супадае з лініяй кампартыі, а ні партыя з ім.
Арыгінальны тэкст (англ.)I gathered that the good sergeant was rather at a loss as to how he could describe this rather individual line, hence the expression 'advanced communist views'. This fits in with the picture we have of Blair@Orwell [sic]. It is evident from his recent writings ... that he does not hold with the Communist party, nor they with him.
У 1949 годзе Оруэл падрыхтаваў і перадаў у Дэпартамэнт інфармацыйных даследванняў МЗЗ Вялікабрытаніі спіс 38 брытанцаў, якіх ён лічыў «прыхільнікамі» камунізму[10]. У нататніку, які Оруэл вёў напрацягу некалькіх год, налічвалася 135 англамоўных дзеячыў культуры, палітыкі і навукі, у тым ліку Бэрнард Шоу, Джон Стэйнбек, Джон Бойнтан Прыстлі, Чарльз Чаплін і іншыя. Аб гэтым стала вядома ў 1998 годзе, і ўчынак Оруэлла выклікаў спрэчкі.
ТворчасцьПравіць
Друкаваўся з 1914 года.
Першая кніга Дж. Оруэла «Дні ў Бірме» (Burmese Days, 1934) апавядае пра гады, праведзеных на службе ў калоніях Брытанскай імперыі. Затым быў раман «Дачка святара» (A Clergyman's Daughter, 1935). Жыццёвыя ўражанні ў аснове рэалістычных, сацыяльна-крытычных раманаў «Няхай Аспідыстра ляціць» (1936), «Дарога да прыстані ва Уігане» (1937), «За глытком свежага паветра» (1939), дакументальных нататак «Валацужнае жыццё ў Парыжы і Лондане» (1933), «3 Каталоніяй у сэрцы» (1938).
Дж. Оруэл заўсёды быў палітычна ангажаваным пісьменнікам, падзяляў рамантызм «чырвоных 30-х», быў заклапочаны нялюдскімі ўмовамі працы англійскіх шахцёраў, падкрэсліваў класавую няроўнасць у англійскім грамадстве. Тымчасова ён з недаверам і іроніяй ставіўся да ідэі англійскага сацыялізму і «пралетарскай салідарнасці», паколькі сацыялістычныя погляды былі папулярныя хутчэй у асяроддзі інтэлектуалаў і тых, хто належаў да сярэдняга класа, далёка не самаму бяздольнаму. Дж. Оруэл сур'ёзна сумняваўся ў іх шчырасці і рэвалюцыйнасці.
Сусветную вядомасць прынеслі творы ў жанры антыўтопіі — аповесць «Ферма» (1945) і раман «1984» (1949), у якіх у традыцыях Дж. Свіфта створаны бязлітасна-праўдзівы мастацкі вобраз таталітарнай дзяржавы.
Аўтар зборнікаў эсэ і публіцыстыкі па самых разнастайных пытаннях — палітыцы, мастацтву, літаратуры.
Беларускія перакладыПравіць
На беларускую «Ферму» і «1984» (абодва 1992) пераклаў С. Шупа.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118590359 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 George Orwell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118590359 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ 5,0 5,1 Kindred Britain
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Big Brother: How MI5 kept watch on Orwell The Independent (англ.)
- ↑ Джордж Оруэлл более 20 лет был «под колпаком» у MI-5 как агент коммунистов , NEWSru.com (2007-09-04). Праверана 6 мая 2013.
- ↑ Bates, Stephen. Odd clothes and unorthodox views - why MI5 spied on Orwell for a decade (англ.) , The Guardian (2007-09-04). Праверана 6 мая 2013.
- ↑ Timothy Garton Ash. Orwell’s List (англ.) . The New York Review of Books (25 верасня 2003). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2013. Праверана 6 мая 2013.
ЛітаратураПравіць
- Баршчэўскі Л. Оруэл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.