Джордж Стыглер (англ.: George Joseph Stigler; 17 студзеня 1911, Рэнтан, штат Вашынгтон — 1 снежня 1991, Чыкага) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1982) «за наватарскія даследаванні прамысловых структур, функцыянавання рынкаў, прычын і вынікаў дзяржаўнага рэгулявання».

Джордж Стыглер
англ.: George Joseph Stigler
Дата нараджэння 17 студзеня 1911(1911-01-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1991(1991-12-01)[1][3][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Stephen Stigler[d]
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Frank Knight[d]
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Вучыўся ва ўніверсітэце штата Вашынгтон і ў Паўночна-Заходнім універсітэце. Доктар філасофіі Чыкагскага ўніверсітэта. Выкладаў у Чыкага, а таксама ва ўніверсітэтах Аёвы, Мінесоты, Калумбійскім універсітэце.

Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1964 г. Лаўрэат прэміі А. Сміта (1987).

Навуковыя працы правіць

  • «Тэорыя цаны» (The Theory of Price, 1946);
  • «Тэорыя алігаполіі» (A Theory of Oligopoly, 1964).
  • «Нарысы па гісторыі эканамічнай тэорыі» (Essays in the History of Economics, 1965).

Зноскі

  1. а б George J. Stigler // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. George Joseph Stigler // Brockhaus Enzyklopädie
  3. George Joseph Stigler // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. а б https://www.nobelprize.org/prizes/economic-sciences/1982/stigler/biographical/
  5. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.