Джордж Фулкс, Барон Фулкс з Камнака (англ.: George Foulkes, Baron Foulkes of Cumnock; нар. 21 студзеня 1942, Азуэстры  (польск.), Шропшыр, Вялікабрытанія) — шатландскі палітык і сябра Лейбарысцкай партыі.[4][5] Дэпутат Палаты абшчын  (укр.) у 1979—2005 гадах, член Палаты лордаў  (укр.) і Таемнай рады Вялікабрытаніі  (укр.) з 2005 года.

Джордж Фулкс
англ.: George Foulkes, Baron Foulkes of Cumnock
Дата нараджэння 21 студзеня 1942(1942-01-21)[1] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці палітык
Бацька George Foulkes[d][2]
Маці Jessie Foulkes[d][2]
Жонка Elizabeth Anna Hope[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ранняе жыццё і адукацыя правіць

Вучыўся ў гімназіі Кіта  (англ.) ў акрузе Морэй  (укр.), Галантарэйнай школе для хлопчыкаў Аске  (ісп.) ў Хартфардшыры, а затым паступіў у Эдынбургскі ўніверсітэт, дзе вывучаў псіхалогію.[5] З 1965 года Фулкс быў прэзідэнтам Шатландскага саюза студэнтаў  (англ.). У 1974 годзе ён пакінуў пасаду ў сувязі з абраннем у Савет горада Эдынбурга і рэгіянальны савет Лотыяна.[6]

У 2009 годзе балатаваўся на пасаду рэктара Эдынбургскага ўніверсітэта, але не быў абраны, атрымаўшы 31 % галасоў.[7]

Брытанская палата абшчын і лордаў правіць

Балатаваўся ў Палату абшчын Вялікабрытаніі  (укр.) на выбарах 1970 года і кастрычніцкіх выбарах 1974 года, але не быў абраны. Паспяхова балатаваўся ў 1979 годзе, атрымаўшы прамы мандат ад выбарчай акругі Паўднёвы Айршыр  (англ.).[8] У канцы склікання выбарчая акруга была распушчана, і Фулкс удзельнічаў у выбарах 1983 года па акрузе Кэрык, Камнак і Дон-Вэлі  (англ.). Ён зноў атрымаў прамы мандат і адстойваў яго на выбарах 1987[9], 1992[10], 1997[11] і 2001 гадоў[11]. У 1997—2001 гадах займаў пасаду намесніка парламенцкага сакратара па міжнародным развіцці[12]. У 2001—2002 гадах займаў пасаду дзяржаўнага сакратара па справах Шатландыі.[6]

У 2005 годзе выбарчая акруга Кэрык, Камнак і Дон-Вэлі  (англ.) была распушчана, а Фулкс быў узведзены ў дваранства ў якасці пажыццёвага члена Палаты лордаў Вялікабрытаніі  (укр.) з тытулам Барона Фулкса з Камнака з Камнака  (англ.) ў Іст-Айршыры  (польск.).[6] У тым жа годзе ўведзены ў Таемную раду Вялікабрытаніі  (укр.). З таго часу з’яўляецца членам Палаты лордаў  (укр.) і не балатаваўся на ўсеагульных выбарах.[12]

15 студзеня 2021 года ўзяў шэфства над Сцяпанам Латыпавым, беларускім прадпрымальнікам і палітычным зняволеным.[13][14]

Парламент Шатландыі правіць

На ўсеагульных выбарах у Шатландыі ў 2007 годзе Фулкс балатаваўся ў парламент  (балг.). Ён заняў першае месца ў рэгіянальным выбарчым спісе Лейбарысцкай партыі ў выбарчай акрузе Лаціан  (ням.).[5] Па заканчэнні заканадаўчага тэрміну на новы не балатаваўся.[15]

Скандалы правіць

У 2005 годзе Фулкс пакінуў пасаду старшыні шатландскага футбольнага клуба «Харт оф Мідлатыян» і назваў новага ўладальніка клуба Уладзіміра Раманава  (руск.) «дыктатарам».[16]

У 2008 годзе Фулкса крытыкавалі за высокія фінансавыя патрабаванні для забеспячэння яго працы ў Палаце лордаў  (укр.). Ён прасіў каля 55000 фунтаў стэрлінгаў кампенсацыі за пражыванне ў Лондане на працягу двух гадоў, хаця ён жыў ва ўласнай лонданскай кватэры.[17][18] У адрозненне ад гэтага яго патрабаванні да парламента Шатландыі  (балг.) былі адносна невялікія.[19] У 2009 годзе ў інтэрв’ю ў прамым эфіры «BBC News» на тэму выдаткаў на дэпутатаў і дыскусіі сярод насельніцтва вакол іх Фулкс славесна напаў на вядучага і абвінаваціў СМІ ў жаданні падарваць дэмакратыю.[20]

Пасля таго як Фулкс абвінаваціў Шатландскую нацыянальную партыю ў расізме супраць англічан у 2007 годзе, яе былы лідар Генры Макліш  (польск.) запатрабаваў прабачэнняў, але Фулкс адмовіўся іх рабіць.[21]

Зноскі

  1. Lundy D. R. George Foulkes, Baron Foulkes of Cumnock // The Peerage
  2. а б Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Person Page — 14955 (англ.). The Peerage. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
  5. а б в Lothians Region - Labour candidates (англ.)(недаступная спасылка). alba.org.uk. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2009. Праверана 1 лістапада 2021.
  6. а б в Contact information for Lord Foulkes of Cumnock - MPs and Lords (англ.). Парламент Вялікабрытаніі. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
  7. Iain Macwhirter chosen as Edinburgh’s 50th Rector (англ.). Эдынбургскі ўніверсітэт (13 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2009. Праверана 1 лістапада 2021.
  8. UK General Election results 1979 (англ.). Politics Science Resources (22 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 1 лістапада 2021.
  9. UK General Election results June 1987 (англ.). Politics Science Resources (13 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2012. Праверана 1 лістапада 2021.
  10. UK General Election results April 1992 (англ.). Politics Science Resources (13 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 1 лістапада 2021.
  11. а б Carrick Cumnock & Doon Valley (англ.). Politics Science Resources (22 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 1 лістапада 2021.
  12. а б George Foulkes (англ.). BBC (18 кастрычніка 2002). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 1 лістапада 2021.
  13. Members of the Swiss National Council and the British House of Lords take over godparenthood for Mikalai Dziadok and Stsiapan Latypau (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (15 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  14. Debate: Progress report of the Bureau and the Standing Committee (continued) (англ.). Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  15. Regional Members (англ.). Парламент Шатландыі  (балг.) (10 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
  16. Foulkes brands Romanov a dictator (англ.). BBC (1 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 1 лістапада 2021.
  17. Foulkes claimed £45,000 to stay in own London flat (англ.). The Herald  (польск.) (26 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2015. Праверана 1 лістапада 2021.
  18. Lord Foulkes caught in £54,000 expenses row (англ.). The Scotsman  (укр.) (27 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2020. Праверана 1 лістапада 2021.
  19. Toilet paper adds to MSPs' £10m expenses (англ.). The Scotsman  (укр.) (22 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
  20. Peer turns fire on BBC presenter (англ.). BBC (12 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
  21. Foulkes snubs McLeish's call to apologise for SNP 'racism' claim (англ.). The Scotsman  (укр.) (8 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2021. Праверана 1 лістапада 2021.

Спасылкі правіць