Джордж Цвейг
Джордж Цвейг (англ.: George Zweig; н. 20 мая 1937, Масква) — амерыканскі фізік. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1996), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1999).
Джордж Цвейг | |
---|---|
англ.: George Zweig | |
Дата нараджэння | 30 мая 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, нейрабіёлаг |
Навуковая сфера | фізіка і нейрабіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Рычард Філіпс Фейнман, Мюрэй Гел-Ман і Alvin V. Tollestrup[d][1] |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ 1938 у ЗША. Скончыў Мічыганскі ўніверсітэт (1959) і Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (1963), у якім працаваў у 1964—1998 (з 1967 прафесар). Адначасова з 1981 у Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі, з 1999 у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.
Навуковы ўклад
правіцьНавуковыя працы па фізіцы элементарных часціц, лічбавай апрацоўцы сігналаў, біяфізіцы і нейрабіялогіі.
Незалежна ад М. Гел-Мана пастуліраваў існаванне кваркаў і прапанаваў кваркавую мадэль адронаў (1963).
Зноскі
Літаратура
правіць- Цвейг Джордж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 90. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).