Джошуа Ледэрберг
Джошуа Ледэрберг (англ.: Joshua Lederberg; 23 мая 1925, Монтлэр, ЗША — 2 лютага 2008) — амерыканскі генетык і біяхімік.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Скончыў Калумбійскі ў 1944 і Ельскі ўніверсітэт у 1947 годзе. У 1947-58 гадах у Вісконсінскім універсітэце, з 1958 года прафесар Стэнфардскага і адначасова з 1962 года Каліфарнійскага (з 1978 рэктар) універсітэтаў. Навуковыя працы па генетыцы мікраарганізмаў. Адкрыў механізм генетычнай рэкамбінацыі. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1958) (разам з Дж. Бідлам і Э.Тэйтэмам).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.