Адкрыць галоўнае меню

Джузэпэ Брыцыа (італ.: Giuseppe Brizio; 1533, Таскана — 2 сакавіка 1604, Рым) — італьянскі архітэктар, рэстаўратар і мастак, працаваў пры двары польскіх каралей і Радзівілаў у Нясвіжы.

Джузэпэ Брыцыа
Фатаграфія
Купал Касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, пабудаваны Джузэпэ Брыцыа
Дата нараджэння: 1533[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2 сакавіка 1604(1604-03-02)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: архітэктар
Стыль: барока
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У маладым узросце трапіў у Таварыства Езуса ў Сіене. 25 лістапада 1562 года быў прыняты ў паслушнікі ў Рыме. На працягу 10 гадоў працаваў майстрам-будаўніком. Пад кіраўніцтвам Джавані Трэвана ўдзельнічаў у будаўніцтве Рымскага калегіума, Царквы Звеставання і царквы Сант-Андрэа-аль-Квірынале ў Рыме. 25 красавіка 1569 стаў членам Ордэна.

24 чэрвеня 1575 прыехаў у Познань, адкуль адправіўся ў Яраслаў, дзе ў верасні таго ж года пачаў праектныя работы па будаўніцтву езуіцкага калегіума пры Касцёле Божай Маці. Пасля завяршэння праекта паехаў у Пултуск, дзе ў 1577 годзе вёў рэстаўрацыйныя работы, а затым у Кракаў, каб даведацца, якія архітэктурныя элементы выкарыстоўваюцца ў Польшчы. У 1580 годзе ён вярнуўся ў Яраслаў, дзе кіраваў будаўніцтвам спраектаванага да гэтага калегіума.

У той жа час ён працаваў над праектам Сабора Святых Янаў Хрысціцеля і Багаслова ў Любліне, будоўля якога пачалася ў сакавіку 1586 года. Брыцыа унёс змены ў першапачатковы праект, распрацаваны Джавані Марыей Бернардоні. У 1589 годзе па стане здароўя вярнуўся ў Італію, дзе заставаўся на лячэнне ў Абана і Мілане. 24 студзеня 1590 рэктар польскай місіі Таварыства Ісуса звярнуўся да генерала Ордэна з просьбай адкласці будаўніцтва купала касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, касцёла ў Яраславе і сабора ў Любліне да лепшага самаадчування Брыцыа.

Летам 1591 года архітэктар вярнуўся працаваць ў Польшчу і Нясвіж. 5 студзеня 1592 прыехаў у Яраслаў кіраваць будаўніцтвам кляштарнай царквы Святога Яна (цяпер Саборны касцёл Божага цела), якая была кансэкравана 24 красавіка 1594 года.

У той жа час стварыў два нерэалізаваных праекта, адзін датычылася пашырэння кляштара пры касцёле Святой Барбары ў Кракаве, другі — будынак рэзідэнцыі Южна-Польскай правінцыйнай Курыі езуітаў побач з рынкавай плошчай.

Улетку 1594 года дапамагаў Бернардоні распрацоўваць у Калішы праект касцёла св. Войцеха і св. Станіслава Біскупа, які быў кансэкраваны ў 1595 годзе. Гэты касцёл разам з люблінскай катэдрай і касцёлам ў Яраславе з'яўляюцца самымі старэйшымі царквамі езуітаў на тэрыторыі Польшчы.

Вяртаясь з Каліша да Яраслава, Брыцыа спыніўся ў Кракаве, дзе прадставіў трэці праект па будаўніцтву касцёла і кляштара ў новым месцы ў Кракаве. Першапачаткова праект быў разработаны італьянскім архітэктарам Джавані Росі і зацверджаны ў кастрычніку 1594 года. Краевугольны камень для новага езуіцкага касцёла заклалі 23 чэрвеня 1597 года. На працягу двух гадоў Джузэпэ Брыцыа кіраваў будаўніцтвам касцёла Святых Пятра і Паўла ў адпаведнасці з праектам Джавані Росі. Потым Бернардоні ўнёс некаторыя змены ў праект.

На мяжы 1598 і 1599 гадоў Брыцыа коратка наведваў Нясвіж, дзе кантраляваў збудаванні, даручаныя Бернардоні. Будаўніцтва купала касцёла Божага Цела ў Нясвіжы таксама ажыццявіў сам Джузэппэ Брыцыа[2].

З Нясвіжа архітэктар адправіўся ў Брно, дзе ў красавіку 1599 года ён пачаў даглядаць за будаўніцтвам па яго праекту царквы пры кляштары.

У канцы 1602 года з-за пагаршэння стану здароўя вярнуўся ў Італію. Са студзеня 1603 года ён быў у Неапалі, але з-а мясцовага клімату пераехаў у Рым, дзе памёр 2 сакавіка 1604 года.

Зноскі

СпасылкіПравіць