Джузэпэ Контэ
Джузэпэ Контэ (італ.: Giuseppe Conte; нар. 8 жніўня 1964, Вольтурара-Апула, правінцыя Фоджа, Апулія, Італія) — італьянскі юрыст і палітык. Старшыня Савета міністраў Італіі з 1 чэрвеня 2018 года.
Джузэпэ Контэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Giuseppe Conte | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Серджа Матарэла | ||||||
Папярэднік | Паала Джэнцілоні | ||||||
Пераемнік | Марыа Драгі | ||||||
Нараджэнне |
8 жніўня 1964 (60 гадоў) Вальтурара-Апула, правінцыя Фоджа, Апулія, Італія |
||||||
Імя пры нараджэнні | італ.: Giuseppe Conte | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва[1] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1988 годзе скончыў юрыдычны факультэт Рымскага універсітэта Ла Сапіенца. У 1992—1993 гадах Контэ быў стыпендыятам Нацыянальнага навукова-даследчага савета, праходзіў навучанне ў Ельскай школе права, Універсітэце Дзюкейна, Міжнародным інстытуце культуры ў Вене. Пазней ён таксама вучыўся ў Гіртан каледжы (Кембрыдж), Нью-Ёркскім універсітэце і Сарбоне.
Працаваў у Мальтыйскім універсітэце, выкладае прыватнае права у Фларэнційскім універсітэце і Універсітэце імя Гвіда Карлі ў Рыме. Член Камітэта па культуры ў эканамічнай арганізацыі «Конфіндустрыя». У 2013 г. Палатай дэпутатаў абраны ў Савет прэзідыума адміністрацыйнай юстыцыі.
Падчас выбарчай кампаніі ў 2018 годзе быў прапанаваны на пасаду міністра дзяржаўнага кіравання лідарам «Руху пяці зорак» Луіджы Дзі Маё.
21 мая 2018 года стаў кандыдатам у прэм’ер-міністры ад «Руху пяці зорак» і «Лігі Поўначы».[3]. 1 чэрвеня 2018 года быў абраны прэм’ерам.
Зноскі
- ↑ Conte a Salvini: il tuo uso dei simboli religiosi offende i credenti e la laicità dello Stato — AGI, 2019. Праверана 24 кастрычніка 2022.
- ↑ CONTE GIUSEPPE
- ↑ Giuseppe Conte, un giurista per il «del governo cambiamento» RAI News