Джузэпэ Сантора (італ.: Giuseppe Santoro; 9 лістапада 1894 — 2 чэрвеня 1975) — італьянскі ваенны дзеяч. Аўтар двухтомнай кнігі L’aeronautica italiana nella seconda guerra mondiale, прысвечанай удзелу італьянскіх ВПС у Другой сусветнай вайне.

Джузэпэ Сантора
італ.: Giuseppe Santoro
Дата нараджэння 9 лістапада 1894(1894-11-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 1975(1975-06-02) (80 гадоў)
Грамадзянства
Прыналежнасць  Каралеўства Італія
 Італія
Род войскаў ваенна-паветраныя сілы
Званне корпусны генерал
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Другая сусветная вайна
Узнагароды і званні

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 9 лістапада 1894 года ў раёне Сан-Фердынанда ў Неапалі. У 1915-м быў прызваны ў армію, з прычыны ўступлення Італіі ў Першую сусветную вайну. Першапачаткова прызначаны ў 12-і артылерыйскі полк Кампаніі, а затым у корпус ВПС у якасці назіральніка. З 25 жніўня 1917 года ў складзе 26-й эскадрыллі, з 25 кастрычніка — у 32 эскадрыллі, а ў канцы вайны служыў у 2-й секцыі SVA.

Пасля заканчэння вайны перайшоў у Regia Aeronautica. У 1932 годзе стаў камандзірам 20-га крыла. Будучы прызнаным тэарэтыкам, часта праводзіў заняткі ў Ваенна-паветранай школе Фларэнцыі. Разам з Джына Д’Анджэла быў рэдактарам часопіса Le Vie dell’Aria.

У лютым 1936 года павышаны да звання генерала авіяцыйнай брыгады, а затым заняў пасаду камандуючага дывізіяй «Аквіла». Пакінуў падраздзяленне 6 ліпеня 1939-га.

1 лістапада таго ж года стаў намеснікам начальніка штаба Каралеўскіх ВПС. На гэтай пасадзе заставаўся да 1949 года. У верасні 1943-га, даведаўшыся аб падпісанні перамір’я паміж антыгітлераўскай кааліцыяй і Італіяй, перайшоў на бок новага ўрада на чале з П’етра Бадолья. Пасля прызначаны прадстаўніком італьянскіх ВПС у Цэнтры ваенных даследаванняў. У 1957 годзе апублікаваў два тамы L’aeronautica italiana nella seconda guerra mondiale, прысвечаных удзелу італьянскіх ВПС у Другой сусветнай вайне, у якіх ён асудзіў недахопы і памылкі, дапушчаныя яго ранейшым кіраўніцтвам у перадваенны перыяд.

Памёр 2 чэрвеня 1975 года.

Літаратура правіць

  • Pietro Baroni, 8 settembre 1943: il tradimento, Milano, Greco & Greco, 2005.
  • Vincenzo Lioy, L’Italia in Africa. L’opera dell’Aeronautica (1919—1937) Vol.2, Roma, Istituto Poligrafico dello Stato, 1965.
  • Luigi Mancini (a cura di), Grande Enciclopedia Aeronautica, Milano, Edizioni Aeronautica, 1936.
  • Ordine Militare d’Italia 1911—1964, Roma, Ufficio Storico dell’Aeronautica Militare, 1925.

Спасылкі правіць