Джуліус Ньерэрэ
Джуліус Камбараджэ Ньерэрэ (суахілі: Julius Kambarage Nyerere; 13 красавіка 1922 — 14 кастрычніка 1999) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Танзаніі.
Джуліус Ньерэрэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
суахілі: Julius Kambarage Nyerere | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Алі Хасан Мвіньі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Менгісту Хайле Марыям | ||||||
Пераемнік | Абду Дыуф | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Rashidi Kawawa[d] | ||||||
Нараджэнне |
13 красавіка 1922[1] |
||||||
Смерць |
14 кастрычніка 1999[2][1][…] (77 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Maria Nyerere[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў каледж Макерэрэ (сёння ўніверсітэт Макерэрэ) і Эдынбургскі ўніверсітэт. З 1946 года настаўнічаў. Заснавальнік Афрыканскага нацыянальнага саюза Танганьікі (ТАНУ), яго старшыня ў 1954-77 гадах. У 1977-90 гадах прэзідэнт Рэвалюцыйнай партыі (створана ў выніку аб'яднання ТАНУ і партыі Афра-шыразі). З 1958 года член Заканадаўчага сходу Танганьікі, з 1960 года — галоўны міністр, у 1961-62 гадах — прэм'ер-міністр, з 1962 года прэзідэнт Танганьікі. У 1964-85 гадах прэзідэнт Аб'яднанай Рэспублікі Танзанія. У 1990 годзе адышоў ад палітычнай дзейнасці. Тэарэтык афрыканскага сацыялізму паводле кітайскай мадэлі.
Зноскі
- ↑ а б Julius Kambarage Nyerere // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Julius Nyerere // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).