Джулія Робертс (англ.: Julia Fiona Roberts; 28 кастрычніка 1967) — амерыканская актрыса і прадзюсар. Стала зоркай Галівуда пасля з’яўлення ў рамантычнай камедыі «Красуня» (1990), якая сабрала каля $464 мільёнаў у сусветным пракаце. Была чатыры разы намінаваная на прэмію «Оскар», выйграўшы адну ўзнагароду як найлепшая выканаўца жаночай ролі за фільм «Эрын Брокавіч» (2000), а таксама тройчы атрымлівала прэмію «Залаты глобус» (з васьмі намінацый).

Джулія Робертс
Julia Roberts
Імя пры нараджэнні Джулі Фіёна Робертс
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1967(1967-10-28)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Walter Grady Roberts[d][4]
Маці Бэці Лу Брэдэмас[d]
Муж Дэніэл Модэр[d]
Дзеці Hazel Patricia Moder[d], Phinnaeus Walter Moder[d] і Генры Дэніэл Модэр[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса
Узнагароды
IMDb ID 0000210
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць правіць

Фільмы з яе ўдзелам «Містычная піца» (1988), «У ложку з ворагам» (1991), «Гак» (1991), «Рэзюмэ пеліканаў» (1993), «Вяселле майго найлепшага сябра» (1997), «Тэорыя змовы» (1997), «Нотынг-Хіл» (1999), «Нявеста, якая ўцякла» (1999), «Адзінаццаць людзей Оўшэна» (2001), «Усмешка Моны Лізы» (2003), «Дванаццаць людзей Оўшэна» (2004), «Вайна Чарлі Уілсана» (2007), «Дзень Святога Валентына» (2010), «Еш, маліся, кахай» (2010), «Люстэрка, люстэрка» (2012), «Грашовы монстар» (2016) сабралі ў суме звыш $2,7 мільярдаў, што робіць яе адной з самых паспяховых акторак у свеце з пункту гледжання касавых збораў.

З’яўлялася самай высокааплачвальнай актрысай у свеце на працягу 1990-х гадоў і ў першай палове 2000-х. Яе ганарар за фільм «Красуня» ў 1990 годзе склаў $300 тысяч, а ў 2003 годзе яна атрымала беспрэцэдэнтныя $25 мільёнаў за ролю ў фільме «Усмешка Моны Лізы». Па стане на 2007 год яе чыстыя актывы ацэньваліся ў $140 мільёнаў. Уваходзіла ў спіс «50 найпрыгажэйшых людзей у свеце» па версіі часопіса «Піпл» 11 разоў, таксама як і Холі Бэры.

Зноскі правіць

  1. Julia Roberts // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julia Roberts // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. The International Who's Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8

Спасылкі правіць