Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчук

Джыгмэ Кхесар Намг'ял Вангчук (нар. 21 лютага 1980 г.) — пяты кароль Бутана. Уступіў на трон у 2006 пасля адрачэння яго бацькі, чацвёртага караля Джыгмэ Сінг'е Вангчук на яго карысць.

Джыгмэ Кхесар Намг'ял Вангчук
на мове дзонг-кэ: Jigme khesar namgyel wangchuck name.svg
King Jigme Khesar Namgyel Wangchuck.jpg
Джыгмэ Кхесар Намг'ял Вангчук, 10 мая 2005 года
сцяг
5-ы Драконавы Кароль Бутана
сцяг
з 15 снежня 2006
Каранацыя 6 лістапада 2008
Папярэднік Джыгмэ Сінг'е Вангчук
 
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Веравызнанне Будызм
Нараджэнне 21 лютага 1980(1980-02-21)[1][2] (40 гадоў)
Дынастыя Дынастыя Вангчук[d]
Бацька Джыгме Сінг'е Вангчук
Маці Цэрынг Янгдон Вангчук[d]
Жонка Джэцун Пема
Дзеці Джыгме Намг'ел Вангчук[d]
 
Аўтограф Jigme Khesar Namgyel Wangchuck signature.svg
 
Узнагароды

ПаходжаннеПравіць

Намг'ял — старэйшы сын караля Джыгмэ Сінг'е Вангчука, яго маці з'яўляецца трэцяй жонкай караля — Ашы Цэрынг Янгдон. У яго ёсць малодшы брат, малодшая сястра, чатыры зводных сястры і зводных брата ад іншых жонак караля. Сам Намг'ял не жанаты. Хаця яго бацька абвясціў, што збіраецца перадаць яму трон у 2008 годзе, але 14 снежня 2006 г. ён адрокся ад трона датэрмінова.

АдукацыяПравіць

Скончыўшы асноўнае навучанне ў Бутане, Намг'ял прайшоў навучанне ў некалькіх каледжах ЗША і Вялікабрытаніі і абараніў дысертацыю па паліталогіі ў Оксфардзе.

Шматкроць выступаў як прадстаўнік Бутана на міжнародных мерапрыемствах.

Асабістае жыццёПравіць

13 кастрычніка 2011 года 31-гадовы кароль ажаніўся з 21-гадовай Джэцун Пема. Каралеўскае вяселле прайшло ў адпаведнасці са складаным будыйскім цырыманіялам[6]. 5 лютага 2016 года ў пары нарадзіўся сын.

Зноскі