Джымі Вэйлз

заснавальнік Вікіпедыі
(Пасля перасылкі з Джымі Уэйлс)

Джымі Донал Вэйлз, таксама вядомы як Джымба (англ.: Jimmy Donal «Jimbo» Wales; 8 жніўня 1966[6][7], Хантсвіл, Алабама) — амерыканскі інтэрнэт-прадпрымальнік, ідэолаг канцэпцыі вікі, заснавальнік Вікіпедыі.

Джымі Вэйлз
англ.: Jimmy Donal Wales
Імя пры нараджэнні: англ.: Jimmy Donal Wales
Дата нараджэння: 7 жніўня 1966(1966-08-07)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя
Месца працы
Кампанія Wikia, Inc.
Пасада Дырэктар (2004 — цяпер. час)
Кампанія Фонд Вікімедыя
Пасада Старшыня (чэрвень 2003 — кастрычнік 2006)
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Обурнскім універсітэце, потым у Універсітэце Алабамы. Пасля заканчэння ўніверсітэта Вэйлз вырашыў напісаць дысертацыю на атрыманне навуковай ступені доктара філасофіі ў вобласці фінансаў. Для гэтага ён паступіў на курсы ва ўніверсітэтах Алабамы і Індыяны і пачаў выкладаць у абодвух. Але дысертацыю ён так і не напісаў. Вэйлз заняўся гандлем каштоўных папер у Чыкага і хутка разбагацеў.

 
Джымба на Вікіманіі 2007 у Тайбэі (Тайвань), 3-5 жніўня 2007
 
Джымі Вэйлз у Парыжы, Францыя

У сярэдзіне 1990-х Вэйлз заснаваў пошукавую сістэму «Bomis», праз якую можна было купіць некаторыя арыгінальныя матэрыялы, уключаючы матэрыялы для сталых «Bomis Babes». Цяпер Вэйлз ужо не ўваходзіць у раду дырэктараў «Bomis» і, па большай частцы, займаецца сваімі вікі-праектамі. Хоць ён дагэтуль з'яўляецца мажарытарным акцыянерам кампаніі «Боміс».

У сакавіку 2000 года Вэйлз стварыў свабодную энцыклапедыю «Нупедыя» і наняў Лары Сэнгера на пасаду галоўнага рэдактара. Энцыклапедыя складалася вучонымі на добраахвотнай аснове, артыкулы энцыклапедыі праходзілі экспертную ацэнку.

Фонд Вікімедыя правіць

15 студзеня 2001 года Вэйлз і Лары Сэнгер стварылі Вікіпедыю. Сайт быў першапачаткова прызначаны для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі б размешчаны ў Нупедыі. Але бурны ўзрост Вікіпедыі хутка зрабіў яе галоўным праектам. Галоўным чынам, распрацоўкай Вікіпедыі на ранніх этапах займаўся Сенгер, а Вэйлз падаваў капітал. Бо фармальна Сенгер быў наняты на працу Вэйлзам, той лічыць сябе адзіным заснавальнікам Вікіпедыі, хоць Сенгер працягвае зваць сябе «сузаснавальнікам». Неўзабаве Лары Сенгер пакінуў праект і абрынуў на Вэйлза крытыку[8], намаляваўшы яго чалавекам, які ненавідзіць эліту і ўсё элітарнае (англ.: «decidedly anti-elitist»). Заява Сенгера пра адстаўку дагэтуль вісіць на яго старонцы ўдзельніка ў англійскай Вікіпедыі.

У сярэдзіне 2003 года Джымі Вэйлз стварыў Фонд Вікімедыя, некамерцыйную арганізацыю са штаб-кватэрай у Тампе, штат Фларыда. Фонд павінен быў падтрымліваць Вікіпедыю і яе брацкія праекты. З тых часоў Вэйлз, які з'яўляецца прэзідэнтам і членам рады дырэктараў Фонду, актыўна займаецца іх прасоўваннем.

У 2004 годзе з'явіліся чуткі пра тое, што Вэйлз сказаў, што выдаткаваў 500 000 долараў на вікі-праекты. Распачатая кампанія па зборы сродкаў на падтрыманне вікі-праектаў аказалася вельмі паспяховай. На пачатак 2005 года Фонд Вікімедыя ўжо цалкам утрымоўваўся грантамі і ахвяраваннямі.

 
Джымі Вэйлз выступае на канферэнцыі «FOSDEM 2005» у Бруселі
 
Jimmy Wales 2014 on CeBIT Global Conferences, Wikipedia Zero

Вэйлза часам іранічна завуць «Велікадушным дыктатарам» Вікіпедыі, хоць ён адмаўляецца ад гэтага тытула і рэдка дае ўказанні вікіпедыйнай супольнасці. Пры падрыхтоўцы нумара часопіса Wired, прысвечанага Вікіпедыі, высвятлілася, што «Бог-Кароль Вікіпедыі» ездзіць на машыне Хёндэ, хоць мае «Ферары». Нягледзячы на стварэнне Фонду Вікімедыя, Вэйлз захоўвае абсалютную ўладу над праектам. У дадатак да ўласнай персоны, ён прызначыў у раду дырэктараў двух бізнес-партнёраў, якія не з'яўляюцца рэдактарамі Вікіпедыі (а яшчэ два члены з'яўляюцца рэдактарамі). Такім чынам, у радзе з пяці чалавек Джымі Вэйлз са сваімі партнёрамі заўсёды захоўвае дамінантную большасць. Ён запэўнівае, што калі двое членаў-рэдактараў Вікіпедыі прагаласуюць за штосьці, ён аддасць свой голас у іх карысць.

Іншыя праекты правіць

Натхнёны поспехам Вікіпедыі, Вэйлз супольна з Анджэлай Бізлі заснаваў камерцыйны праект Вікія.

Ёсць яшчэ цэлы шэраг вікі-праектаў, заснаваных на праграмным забеспячэнні MediaWiki, да якіх у той ці іншай ступені мае дачыненне Джымі Вэйлз.

Апублікаваныя працы правіць

  • Роберт Брукс, Джон Корсон і Дж. Донал Вэйлз, «The Pricing of Index Options When the Underlying Assets All Follow a Lognormal Diffusion» (1994, часопіс «Advances in Futures and Options Research»).

Меркаванні і крытыка правіць

Па меркаванні публіцыста Аляксандра Геніса,

Джымі Вэйлз — тыповы геній электроннага веку. Сарамлівы выдатнік, заўзяты аматар камп'ютарных гульняў, прыхільнік свабодалюбівай філасофіі Айн Рэнд, прыхільнік анархічнай сацыяльнай прылады, Вэйлз зачаў Вікіпедыю ў вольны час, нават не падазраючы, што яна стане самым вялікім сеткавым праектам. <…> Самае цікавае, што калі Джымі Вэйлз спыталі, у чым канчатковая мэта Вікіпедыі, ён сказаў: «Ні ў чым, адна забава»[9].

Былы супрацоўнік кампаніі Novell Джэф Мэркі, абвінаваціў Джымі Вэйлза ў тым, што ў 2006 Вэйлз прапанаваў яму за грошы выправіць артыкул у Вікіпедыі[10].

Таксама вядомы скандал, звязаны з рэдагаваннем артыкула пра Рэйчэл Марсдэн, якая была яго палюбоўніцай. Сам жа Джымі аспрэчвае сувязь з ёй, нягледзячы на тое, што Марсдэн прадавала яго світэр на аўкцыёне eBay[11].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць