Адкрыць галоўнае меню

Джыра д’Італія

шматдзённая велагонка ў Італіі

Джыра д’Італія (італ.: Giro d'Italia, бел.: Тур Італіі) — шматдзённая велагонка, адна з трох найбуйнейшых разам з Тур дэ Франс і Вуэльтай. Праходзіць штогод па тэрыторыі Італіі на працягу трох тыдняў звычайна ў маі-чэрвені. Першая гонка адбылася ў 1909 годзе.

назва Джыра д’Італія
Бягучае спаборніцтва Джыра д’Італія 2017
Danilo Di Luca en el Giro de Italia 2007.jpg
Інфармацыя пра гонку
Час правядзення май − чэрвень
Рэгіён Італія
Беларуская назва Джыра д’Італія
Дысцыпліна Шашэйны веласпорт
Тып Супервелашматдзёнка
Арганізатар RCS Sport
Гісторыя
Першая гонка 1909
Нумар гонкі 100
Першы пераможца Сцяг Каралеўства Італія Луіджы Гана
Рэкорд перамог Сцяг Каралеўства Італія Альфрэда Бінда (5 перамог)
Сцяг Італіі Фауста Копі (5 перамог)
Сцяг Бельгіі Эдзі Меркс (5 перамог)
Апошні пераможца Сцяг Нідэрландаў Том Дзюмулін

Акрамя асноўных спаборніцтваў з 1988 года праводзяцца Джыра д’Італія для жанчын і Джырына д’Італія для юніёраў.

Змест

ГісторыяПравіць

Стварэнне гонкіПравіць

Ва ўмовах жорсткай барацьбы за чытачоў, галоўнаму рэдактару раздзелу аб веласпорце Арманда Кунэ італьянскай спартыўнай газеты Gazzetta dello Sport, прыйшла ідэя стварыць велагонку для прыцягнення да падпісчыкаў выдання. 7 жніўня 1908 года Gazzetta dello Sport на першай паласе свайго нумара абвясціла, што ў 1909 годзе адбудзецца першая шматдзённая велагонка Джыра д'Італія. Такім чынам Gazzetta стала першым друкаваным выданнем у Італіі, якое стварыла сваю велагонку.

Першым дырэктарам гонкі быў прызначаны аўтар ідэі Арманда Кунэ. Газета выдаткавала 3000 лір для прэміравання пераможцы, а італьянскі саюз веласіпеднага спорту яшчэ 14000 лір.

Першая Джыра д'Італія стартавала 13 мая 1909 года ў 14:53 па мясцовым часе ў Ларэта, фініш адбыўся ў Мілане.

Усяго было праведзена 8 этапаў агульнай працягласцю 2488 км (сярэдняя працягласць этапа склала 311 кіламетраў — лічба проста фантастычная па цяперашніх мерках). Да фінішу ў Мілане з 127 гоншчыкаў дабраліся толькі 49 (38,6 % ад агульнай колькасці!). Першым пераможцам гонкі стаў італьянец Луіджы Гана, ён атрымаў за гэта 5325 лір, а апошні класіфікаваны атрымаў 300 лір. Для параўнання, Арманда Кунэ, атрымліваў штомесячную зарплату 150 лір. Інфармацыя аб важнейшых падзеях гонкі вывешвалі ў вітрыне крамы Lancia-Lyon Peugeot, акрамя таго, жадаючыя маглі атрымаць інфармацыю аб гонцы па тэлефоне нумар 3369.

ФактыПравіць

За ўсю гісторыю правядзення гонкі на ёй загінула чацвёра ўдзельнікаў: першы выпадак адбыўся ў 1952 годзе, апошні — у 2011 годзе.[1]

 
Пяціразовы пераможца Джыра - Эдзі Меркс.
 
Ружовая майка лідара генеральнай класіфікацыі.
 
Альберта Кантадор , пераможца 2008 і 2015 Джыры

ПераможцыПравіць

Генеральная класіфікацыяПравіць

Год Пераможца Каманда
100 2017   Том Дзюмулін Sunweb
99 2016   Вінчэнца Нібалі Astana
98 2015   Альберта Кантадор Tinkoff-Saxo
97 2014   Наіра Кінтана Movistar Team
96 2013   Вінчэнца Нібалі Astana
95 2012   Райдэр Хешэдаль Garmin-Barracuda
94 2011   Мікеле Скарпоні Lampre-ISD
93 2010   Іван Баса (2) Liquigas
92 2009   Дзяніс Мяньшоў Rabobank
91 2008   Альберта Кантадор Astana
90 2007   Даніла Ды Лука Liquigas
89 2006   Іван Баса Team CSC
88 2005   Паала Савальдзелі (2) Discovery Channel
87 2004   Дамьяна Кунэга Saeco
86 2003   Джыльберта Сімоні (2) Saeco
85 2002   Паала Савальдзелі Index-Alexia
84 2001   Джыльберта Сімоні Lampre-Daikin
83 2000   Стефана Гарцелі Mercatone Uno
82 1999   Іван Гоцціen (2) Polti
81 1998   Марка Пантані Mercatone Uno
80 1997   Іван Гоцці Saeco
79 1996   Павел Танкоў Mapei-GB
78 1995   Тоні Ромінгер Mapei-GB
77 1994   Яўгені Берзін Gewiss-Ballan
76 1993   Мігель Індурайн (2) Banesto
75 1992   Мігель Індурайн Banesto
74 1991   Франка Ч’ёк’ёліen del Tongo
73 1990   Джані Буньё Chateau d’Ax
72 1989   Ларан Фіньён Super U-Raleigh-Fiat
71 1988   Эндру Хэмпстэн 7-Eleven
70 1987   Стывен Роч Carrera-Vagabond
69 1986   Раберта Вісэнціні Carrera-Inoxpran
68 1985   Бернар Іна (3) La Vie Claire
67 1984   Франчэска Мосэр Gis-Tuc Lu
66 1983   Джузэпэ Сароні (2) Del Tongo
65 1982   Бернар Іна (2) Renault-Elf-Gitane
64 1981   Джавані Батальін Inoxpran
63 1980   Бернар Іна Renault-Elf-Gitane
62 1979   Джузэпэ Сароні Scic
61 1978   Ёхан дэ Мюйнк Bianchi-Faema
60 1977   Мішэль Паленцье Flandria-Velda
59 1976   Фелічэ Джымондзі (3) Bianchi-Campagnolo
58 1975   Фауста Бертольё Jollyceramica
57 1974   Эдзі Меркс(5) Molteni
56 1973   Эдзі Меркс (4) Molteni
55 1972   Эдзі Меркс (3) Molteni
54 1971   Гёста Петэрсан Ferretti
53 1970   Эдзі Меркс (2) Faema
52 1969   Фелічэ Джымондзі (2) Faema
51 1968   Эдзі Меркс Faema
50 1967   Фелічэ Джымондзі Salvarani
49 1966   Джані Мота Molteni
48 1965   Віторыа Адорні Salvarani
47 1964   Жак Анкеціль (2) St.Raphael
46 1963   Франка Бальмаміён (2) Carpano
45 1962   Франка Бальмаміён Carpano
44 1961   Арнальда Памбьянка Fides
43 1960   Жак Анкеціль Fynsec
42 1959   Шарль Голь (2) Emi G. S.
41 1958   Эрколе Бальдзіні Legnano
40 1957   Гастонэ Нянчыні Chlorodont
39 1956   Шарль Голь Faema-Guerra
38 1955   Фіярэнца Маньі (3) Nivea-Fuchs
37 1954   Карла Клерычы Faema-Guerra
36 1953   Фауста Копі (5) Bianchi-Pirelli
35 1952   Фауста Копі (4) Bianchi-Pirelli
34 1951   Фіярэнца Маньі (2) Ganna
33 1950   Уга Кабле Guerra
32 1949   Фауста Копі (3) Bianchi-Ursus
31 1948   Фіярэнца Маньі Willier Triestina
30 1947   Фауста Копі (2) Bianchi
29 1946   Джына Барталі (3) Legnano
Спаборніцтвы не праводзіліся: Другая сусветная вайна
28 1940   Фауста Копі Legnano
27 1939   Джавані Валецці (2) France Sport-Wobler
26 1938   Джавані Валецці Fresjus
25 1937   Джына Бартали (2) Legnano
24 1936   Джына Барталі Legnano
23 1935   Васка Бергамаскі Maino-Girardengo
22 1934   Леарка Гуэра Maino-Clement
21 1933   Альфрэда Бінда (5) Legnano
20 1932   Антоніа Пясенці Dei
19 1931   Франчэска Камуса Gloria
18 1930   Луіджы Маркізіа Legnano
17 1929   Альфрэда Бінда (4) Legnano
16 1928   Альфрэда Бінда (3) Legnano
15 1927   Альфрэда Бінда (2) Legnano
14 1926   Джавані Брунэра (3) Legnano
13 1925   Альфрэда Бінда Legnano
12 1924   Джузэпэ Энрычы
11 1923   Кастантэ Джырардэнга Maino
10 1922   Джавані Брунэра (2) Legnano
9 1921   Джавані Брунэра Legnano
8 1920   Гаэтана Бялоні Bianchi
7 1919   Кастантэ Джырардэнга Stucchi
Спаборніцтвы не праводзіліся: Першая сусветная вайна
6 1914   Альфонса Кальцалары Stucchi
5 1913   Карла Арыяні Maino
4 1912 Команда Atala: Карла Галецці (3),

Джавані Мікелета,
Эберарда Павезі

Team Atala
3 1911   Карла Галецці (2) Bianchi
2 1910   Карла Галецці Team Atala
1 1909   Луіджы Гана Team Atala

Зноскі

СпасылкіПравіць