Джон Эліс (Джэб) Буш (англ.: John Ellis "Jeb" Bush; нар. 11 лютага 1953, Мідлэнд, Тэхас) — амерыканскі палітык, рэспубліканец, 43-і губернатар Фларыды. Сын 41-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша і Барбары Буш, малодшы брат 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Уокера Буша.

Джэб Буш
англ.: Jeb Bush
Governor of Florida Jeb Bush at Southern Republican Leadership Conference, May 2015 by Michael Vadon 02.jpg
 
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d]
Дзейнасць банкір, палітык, real estate developer
Месца працы
Член у
Веравызнанне каталіцтва, Епіскапальная царква і каталіцтва
Нараджэнне 11 лютага 1953(1953-02-11)[1][2][3] (67 гадоў)
Бацька Джордж Герберт Уокер Буш
Маці Барбара Буш
Жонка Калумба Буш[d]
Дзеці Джордж П. Буш[d], Наэль Буш[d] і Джон Буш малодшы[d]
 
Сайт jeb2016.com
 
Аўтограф Jeb Bush Signature.svg
 
Узнагароды

Перад пачаткам палітычнай кар'еры кіраваў сямейным бізнесам у Тэхасе. У 1998 годзе быў абраны на пасаду губернатара Фларыды, на другі тэрмін быў пераабраны ў 2002 годзе. Пасля заканчэння губернатарскіх паўнамоцтваў увайшоў у савет дырэктараў праграм па ахове здароўя фонду Tenet Healthcare. Пазней удзельнічаў у кіраўніцтве банка Lehman Brothers.

Джэб Буш заснаваў інвестыцыйную фірму, офіс якой размешчаны ў Корал Гейблс, Фларыда. У красавіку гэтага года фірма Джэба Буша (прыватны фонд прамых інвестыцый) пад назвай Britton Hill Holdings LLC выкарыстала падтрымку з боку кітайскага кангламерату з мэтай набыцця долі ў транспартным стартапе ў Стэмфардзе, Канектыкут.

16 снежня 2014 г. Буш абвясціў пра свой намер балатавацца на пасаду Прэзідэнта ЗША, адмовіўшыся ад кіруючых пастоў ў палітычных, грамадскіх і камерцыйных арганізацыях.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Jeb Bush // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jeb Bush // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.bloomberg.com/news/2013-04-12/midland-counts-on-53-story-tower-as-oil-again-buoys-texas.html