Джэймс Гарынгтан
Джэймс Гарынгтан (англ.: James Harrington; 3 студзеня 1614 (іншыя крыніцы даюць 7 студзеня), Алтан — 11 верасня 1677, Лондан) — англійскі філосаф.
Джэймс Гарынгтан | |
---|---|
англ.: James Harrington | |
![]() | |
Нараджэнне |
3 студзеня 1611[1][2][…] |
Смерць |
11 верасня 1677[1][3][4] (66 гадоў) |
Месца пахавання | |
Бацька | Sir Sapcote Harington[d][5][6] |
Маці | Jane Samwell[d][5][6] |
Жонка | Dayrell[d][6] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітычны тэарэтык, сацыёлаг |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў Трыніці-каледжы, Оксфард, на працягу двух гадоў, пасля чаго пакінуў яго, не атрымаўшы ступені. Вядомы сваім сачыненнем «Oceana» (1656), прысвечаным Кромвелю. У ім Гарынгтан малюе ідэальную дзяржаву накшталт «Утопіі» Томаса Мора, знаходзячы ключ да ўсеагульнага дабрабыту ў справядлівым размеркаванні нерухомых маёмасцяў. У іншых сваіх працах («Перавагі народнага праўлення», 1657: «Мастацтва заканадаўства», 1659 г.) выказваўся катэгарычна супраць магчымасці аднаўлення ў Англіі феадальнага ладу і манархіі. Прапанаваў уласны праект англійскай канстытуцыі, у якой Англія паўставала буржуазна-шляхецкай рэспублікай. У сваіх працах пры дапамозе індуктыўнага метаду Фрэнсіса Бэкана сцвярджаў аб залежнасці размеркавання ў грамадстве уласнасці ад формы ўладкавання дзяржавы і яе устаноў.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 James Harrington (author) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ James Harrington // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 James Harrington // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. James Harington // The Peerage
- ↑ 5,0 5,1 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ 6,0 6,1 6,2 Kindred Britain
ЛітаратураПравіць
- The political works of James Harrington, edited with an introduction by J. G. A. Pocock, Cambridge [u. a.] 1977, ISBN 0-521-21161-1